Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Стрыжак на волі пасьля 10-суткавага арышту


Андрэй Стрыжак з жонкай Яўгеніяй у першыя хвіліны пасьля вызваленьня. Фота Леаніда Судаленкі
Андрэй Стрыжак з жонкай Яўгеніяй у першыя хвіліны пасьля вызваленьня. Фота Леаніда Судаленкі

Андрэй Стрыжак — актывіст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Яму завочна прысудзілі 10 сутак адміністратыўнага арышту за «несанкцыянаваны мітынг» — стыхійны сход на ганку суду Цэнтральнага раёну ў Гомлі 21 лютага.

Затрымалі Андрэя Стрыжака 14 красавіка пасьля перасячэньня літоўска-беларускай мяжы, калі ён вяртаўся з замежнай камандзіроўкі. Але неўзабаве вызвалілі.

Андрэй Стрыжак сам мусіў зьвяртацца ў суд, каб адправілі адбываць адміністратыўныя «суткі».

«У плянах на будучыню — далей працаваць у галіне абароны правоў чалавека, абароны правоў працоўных. Я яшчэ не да канца ў інфармацыйным кантэксьце, але, наколькі разумею, у парлямэнце нейкія ёсьць зрухі па дэкрэце № 3 („пра дармаедаў“. — РС). Буду вывучаць сытуацыю і працаваць далей», — сказаў Свабодзе Андрэй Стрыжак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG