Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5% беларусаў хочуць, каб краіна стала субʼектам Расейскай Фэдэрацыі


Андрэй Вардамацкі, архіўнае фота
Андрэй Вардамацкі, архіўнае фота

Такую лічбу агучыў 25 красавіка кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Ён сказаў, што некалькі апошніх апытаньняў беларусаў паказваюць устойлівую тэндэнцыю — лічба прыхільнікаў уваходу Беларусі ў склад Расеі ня мае дынамікі, то бок гэтая ідэя не зьяўляецца прыцягальнай для жыхароў Беларусі.

Аднак расейскі фактар узьдзеяньня на Беларусь застаецца, лічыць сацыёляг. Паводле Вардамацкага, 63% апытаных беларусаў станоўча ацанілі анэксію Крыму. Індэкс уплыву расейскіх СМІ на жыхароў Беларусі сацыёляг абазначыў як 60%. 12% рэспандэнтаў вераць у магчымасьць «узьдзеяньня Расеі на Беларусь па тыпу Крыму».

Свае дадзеныя сацыёляг Вардамацкі агучыў на круглым стале «Беларускі фактар у рэгіёне Балтыйскага мора», які прайшоў у Менску і быў арганізаваны экспэртнай ініцыятывай «Менскі дыялёг» і амбасадай Латвіі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG