Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Парашэнка пераехалі ў беларускія Ляскавічы


Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка
Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі пройдзе ў фармаце сам-насам у рэзыдэнцыі ў Ляскавічах у Прыпяцкім нацыянальным парку.

Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, мяркуецца, што падчас перамоваў будзе абмеркаваны «шырокі комплекс пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва».

Сёньня ў першай палове дня вышэйшыя асобы паўдзельнічалі ў імпрэзах, прысьвечаных 31-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны наведалі атамную станцыю і разьмешчаныя побач аб’екты, пазнаёміліся з будаўніцтвам новага сховішча над разбураным чацьвёртым энэргаблёкам і мэтадамі захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва.

Пасьля гэтага ўшанавалі памяць загінулых пры ліквідацыі катастрофы, усклалі кветкі да памятнага мэмарыялу «Сьцяна памяці» і правялі невялікі брыфінг для акрэдытаваных журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG