Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Парашэнка прыбылі на Чарнобыльскую АЭС


Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Чарнобыль Кіеўскай вобласьці. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ і афіцыйнае агенцтва БелТА.

Там ён далучыўся да свайго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі, пасьля чаго яны разам скіраваліся на Чарнобыльскую АЭС і разьмешчаныя побач аб’екты.

Паводле украінскіх мэдыя, 26 красавіка кіраўнікі Ўкраіны і Беларусі ўшануюць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы і азнаёмяцца з будаўніцтвам новага ахоўнага збудаваньня над чацьвёртым энергаблёкам ЧАЭС, а таксама спосабамі захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва. Пасьля гэтага прэзыдэнты адкажуць на пытаньні акрэдытаваных журналістаў.

У другой палове дня вышэйшыя асобы перамесьцяцца на тэрыторыю Беларусі, у рэзыдэнцыю Лукашэнкі ў Ляскавічах. Там працягнуцца перамовы, падчас якіх прэзыдэнты маюць закрануць шырокі сьпіс надзённых пытаньняў.

Летась прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб стварэньні ў межах зоны адсяленьня Чарнобыльскага радыяцыйна-экалягічнага біясфэрнага запаведніку плошчай 227 тысяч гектараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG