Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здабычу беларускай нафты з 5-кілямэтровай глыбіні прызналі «мэтазгоднай»


Беларускія нафтавікі пачалі здабываць нафту на новым радовішчы пад Жлобінам. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТБ паведаміў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўхута. Паведамляецца, што першыя барэлі «чорнага золата» ужо паднятыя на паверхню.

Паводле ацэнак спэцыялістаў, у жлобінскіх нетрах знаходзіцца парадку 800 тысяч тон нафты. Гэта зусім няшмат у параўнаньні з тым, колькі нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку патрабуюць для поўнай загрузкі і, адпаведна, рэнтабэльнай працы — у сярэднім 20 мільёнаў тон штогод.

Апроч таго, на пачатку гэтага году аб’яўлена пра адно з найбуйнейшых у Беларусі радовішчаў у Рэчыцкім раёне — блізу 2 мільёнаў тон разьведаных запасаў. Адметнасьць сытуацыі ў тым, што нафта залягае на значнай глыбіні — больш за 5 тысяч мэтраў. Нягледзячы на гэта, беларускія экспэрты прызналі мэтазгоднасць здабычы на Вугольскім радовішчы.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка неаднаразова патрабаваў ад нафтавікоў актывізаваць пошук вуглевадародаў: маўляў, знойдзеце нафту, абавязкова дзесьці будзе і газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG