Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрымацца за сьцяг — 610 даляраў. Аштрафаваныя Севярынец, Красуліна і Кавалгін


Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.

Кавалгін казаў, што тады хацеў праверыць цэласнасьць вялізнага бел-чырвона-белага сьцяга — таму сьцяг разгарнулі некалькі чалавек.

«Мяне аштрафавалі за тое, што я трымаўся за сьцяг, — кажа Свабодзе Севярынец, для якога гэта дваццаты штраф за каляндарны год. — Разгортваў сьцяг ня я, але паколькі сьцяг вялікі, трымалі яго ўшасьцёх. І вось як чалавеку, які трымаў бел-чырвона-белы сьцяг, мне выпісалі 50 базавых.

Вялікі бел-чырвона-белы сьцяг выклікае абсалютна такі „зьезд даху“ ў судзьдзяў, у міліцыянтаў... Калі на мяне міліцыянт афармляў пратакол, я сказаў яму: вы жа зьвярніце ўвагу, што гэта сьцяг Хрыста, ён на плашчах патрыярхаў, на абразах. А той міліцыянт мне спакойна: „Ведаеце, у чым праблема? Праблема ў тым, што я ў Бога ня веру“. Дык што, пратакол складаеце, бо ў Бога ня верыце?

Але горш за ўсіх давялося Алесю Абрамовічу з Барысава: яму прысудзілі прайсьці цягам месяца псыхіятрычную экспэртызу. Цяпер ён паехаў на „Вясну“ (у Праваабарончы цэнтар „Вясна“. — РС) разьбірацца, што гэта значыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG