Пра новыя рынкі
Лукашэнка прапанаваў альтэрнатыву эўрапейскім рынкам:
«Каб хоць неяк зачапіцца за пэрспэктыўныя рынкі, у іх даводзіцца літаральна ўгрызацца зубамі — Афрыка, Паўднёва-Ўсходняя Азія, Лацінская Амэрыка. Там нас чакаюць, там мы запатрабаваныя».
Чаго ж тады не ідуць інвэстары, задаецца пытаньнем Лукашэнка на #agl21. Вось і зь «вельмі высокім чалавекам з Кітая… https://t.co/eXvCHwO7Nv
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Напружанасьць на рынку працы зьвязаная з тымі «160 тысячамі ўкраінскіх уцекачоў», што нібыта прыняла Беларусь #agl21 https://t.co/bGNQCCbVI8
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра спад інвэстыцыяў
Лукашэнка прызнаў спад інвэстыцыяў:
«Нібыта створаныя ўсе ўмовы, але чаму скарачаюцца аб’ёмы інвэстыцыяў? Трэба зьмяніць стаўленьне да бізнэсу. Не інвэстар мусіць хадзіць па кабінэтах, а мы павінны забясьпечыць яму зялёны калідор».
Але рэфарматары прапануюць перавучыць працаўнікоў стратных заводаў «шыць парцянкі», а ня трэба так, мяркуе Лукашэнк… https://t.co/aydm0WCO7a
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра рэфарматараў. Будуць саджаць, звальняць? 0_о #agl21 https://t.co/hXtjbL60Mo
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка другі раз згадвае праблему ўцекачоў з Украіны і называе лічбу ў 160 тысячаў:
«На рынку працы ўзьнікла пэўная напружанасьць. Мы прынялі 160 тысяч уцекачоў з Украіны, пераварыць такую колькасьць цяжка, гэта таксама паўплывала».
Пад Воршай так сабе сытуацыя, але праблема ня ў тым, што там нарадзіўся Лукашэнка 0_о #agl21 https://t.co/t2BOaxegXX
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра 160 тысяч уцекачоў з Украіны
Лічба ў 160 тысяч уцекачоў з Украіны не пацьвярджаецца афіцыйнай статыстыкай. Але яна ужо шмат разоў выкарыстоўваецца у прапагандысцкіх мэтах.
Як вам нашая тві-трансьляцыя з выступам Лукашэнкі? #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У эканамічных праблемах поўдня Беларусі вінаватыя… хм, палешукі? Ня ведаем о_0 #agl21 https://t.co/cVz647dFKN
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра «парцянкі»
Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя неканкурэнтаздольная:
«Хопіць шыць анучы, трэба нарэшце пераарыентавацца на выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. У іншым выпадку прыходзіш да высновы, што хтосьці зацікаўлены ў такой сытуацыі».
Пра Чарнобыль
Лукашэнка хваліцца аднаўленьнем вытворчасьці ў радыяцыйна забруджаных рэгіёнах:
«Нацмэны» палохалі Чарнобылем. А тым часам рэгіёны пачынаюць рабіцца квітнеючым краем!"
Мужчыны прапануюць прыватызацыю, але «не надейтесь на приватизацию, не надейтесь, что мы эти бразды отпустим»… https://t.co/nPYZkZEuFl
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Дармаеды ствараюць крымінальную небясьпеку. А іх, аказваецца, нават больш за 350 тысяч! #agl21 https://t.co/Ke2ehD6TrL
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У-у-у, проста спаганяць падатак на дармаедаў — недастаткова, а то ня плоцяць, на плошчы выходзяць… #agl21 https://t.co/cEsoae9ood
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра працаўладкаваньне
Лукашэнка згадаў свой ранейшы загад уладкаваць на працу беспрацоўных да 1 траўня, які ён выказаў пасьля «маршаў недармаедаў»:
«350 тысяч неканкурэнтаздольных грамадзянаў трэба нечым заняць. Да 1 траўня мусім прапанаваць працу ўсім, хто гэтага рэальна хоча. Часовыя, сэзонныя — як хто захоча».
Стратныя прадпрыемствы не закрываць, людзей на вуліцу не выкідаць… #agl21 https://t.co/oFiNrdMk84
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Інфляцыя ў 11,8% — амаль як ва Ўкраіне — гэта неістотна #agl21 https://t.co/yDvMo6t2Fu
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017