Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гаворыць — мы цытуем. Што было ў штогадовым пасланьні да беларускага народу

Аляксандар Лукашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Ад 10-й раніцы 21 красавіка жывую трансьляцыю вядуць дзяржаўнае ТБ і радыё, Свабода перадае галоўныя цытаты.

Выступ адбываецца на фоне пэўных прыкметаў эканамічнага росту пры падзеньні шэрагу паказьнікаў, затрыманьня чарговага буйнога бізнэсоўца, масавых затрыманьняў на Дзень Волі і судоў за «маршы недармаедаў», «справы Белага легіёну», адмовы Сьвятланы Алексіевіч узначаліць камісію па мэмарыяле ў Курапатах.

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем: пра што ён гаварыў год таму?

10:12 21.4.2017

Пра нестабільнасьць у сьвеце

Ва ўступным слове Лукашэнка згадаў праблемы сусьветнай бясьпекі, калі людзі гінуць у выбухах або пад коламі машын.

«Сучасны сьвет імкліва зьмяняецца, але ня ў бок стабільнасьці і бясьпекі. Небясьпечнымі тэндэнцыямі становіцца імкненьне асобных дзяржаваў пагуляць мускуламі. Відавочны дрэйф да новага блёкавага супрацьстаяньня».

10:18 21.4.2017

Пра ролю ЗША ў сьвеце

Лукашэнка згадаў удары ЗША па авіябазе ў Сырыі, адкуль была зробленая хімічная атака на правінцыю Ідліб і паход амэрыканскай эскадры да Паўночнай Карэі:

«Апошнія дзеяньні ЗША выклікаюць трывогу: ці адмовіцца Вашынгтон ад спакусы дыктаваць волю астатняму сьвету?»

10:19 21.4.2017

Пра вайну на Данбасе

Лукашэнка заявіў, што не спыняецца вайна на Данбасе:

«Ня выкананы ніводзін пункт Менскіх пагадненьняў. Беларусь ужо прыняла 160 тысяч уцекачоў з Украіны. Што далей? Украіна ня проста наш сусед, гэта брацкая нам краіна, брацкі нам народ. Мы гатовыя далей спрыяць перамовам, бо гэта адбіваецца на жыцьці нашага народу, нашай дзяржавы».

10:20 21.4.2017

Пра сяброўства з Кітаем

«Кітай — стратэгічны партнэр Беларусі. Як бы не супраціўляліся гэтаму ЗША і Эўразьвяз. Гэта ня жлобская палітыка вялікай дзяржавы, яна пракладвае шлях на новыя рынкі без дапамогі крылатых ракетаў».

10:21 21.4.2017

Пра мір у Беларусі

«Гледзячы на пакуты іншых народаў, мы яшчэ больш цэнім парадак і згоду, якія ўдаецца захоўваць на нашай зямлі. Мы не далі ўцягнуць сябе ў войны і міжусобіцы».

10:22 21.4.2017

Хваліць Кітай, а не Расею

Дзіўна, што з самага пачатку Лукашэнка стаў хваліць Кітай, а не Расею, зь якой, нібыта толькі што зноў пасябравалі. Наадварот, кажа, што ў Эўразійскім эканамічным саюзе шмат праблем.

10:23 21.4.2017

Пра спад у ЭАЭС

Рынак ЭАЭС — ня рынак асобнай краіны, заявіў Лукашэнка:

«Але пратэкцыянізм нэгатыўна адбіўся на прагнозныя паказьнікі па экспарце. У выніку — спад па шэрагу паказьнікаў.

Мы ля небясьпечнейшай рысы, пераступіць якую ня можам. Ня зробім паўкрока наперад — баюся нават гаварыць, што можа адбыцца».

10:25 21.4.2017

Пра спад у эканоміцы

«Студзень-люты цалкам правалілі і праспалі. Мне дакладваюць, што пад’ём пайшоў у сакавіку і ў першую дэкаду красавіка. Глядзіце, хлусіць небясьпечна».

10:26 21.4.2017

Пра санкцыі

«Калі ўвялі санкцыі, Расея зразумела каштоўнасьць Беларусі — у тым ліку па імпартазамяшчэньні. Нас не пускаюць у Эўразьвяз. Чаму нам не адказаць асымэтрычна? Чакаю ад ураду канкрэтных дзеяньняў».

10:27 21.4.2017

Пра эканамічнае суперніцтва з Эўразьвязам

Лукашэнка заклікаў да эканамічнай вайны з Эўразьвязам. Вось дык нармалізацыя адносінаў!

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG