Лукашэнка кажа, Беларусь прыняла 160 тысяч украінскіх уцекачоў (насамрэч, не https://t.co/uTtAVUQk96), а Польшча 5… https://t.co/KMQKgXThRw
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Газам ня труцілі, вадой не палівалі
Лукашэнка заявіў, што працягваецца выбудоўваньне адносінаў з Эўразьвязам і ЗША:
«Мы цэнім, што скасаваныя абмежавальныя меры ў дачыненьні да нашай краіны, але адыдзіце, спыніце намі панукваць. Ужылі нейкую празьмерную сілу. Мы іх што, вадой палівалі, газам труцілі? А вы гэта рабілі! І пачынаеце нас папракаць!»
Пра разгоны дэманстрацыяў і пра патрабаваньні Брэйвіка новага кампутара ў камэры #agl21 https://t.co/F8hgLJLfR7
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка крытыкуе Эўропу: «Прекратите нас понукать!» — кажа ён пра разгон мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка #agl21 https://t.co/y3NrrDfjK1
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра Скарыну
Лукашэнка згадаў юбілей беларускага кнігадрукаваньня:
«Сёлета на полацкай зямлі пройдзе сьвята беларускай пісьменнасьці. Асаблівая дата — 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваньню. Будзем ушаноўваць нашага асьветніка Францішка Скарыну».
Да рэкорду засталося 5 гадзін 20 хвілін #agl21 https://t.co/Pwp0beVZsI
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Сумнеўны плён лядовых палацаў
Лукашэнка зрабіў для сябе адкрыцьцё. Аказваецца, лядовыя палацы выкарыстоўваюцца дрэнна, яны ня моцна патрэбныя ў райцэнтрах. Але ж пра гэта даўно пішуць усе незалежныя мэдыі.
У міжнародных адносінах — шматвэктарнасьць, міратворчасьць, Расея #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра Эўрапейскія гульні ў Менску
Працягваючы спартовую тэму, Лукашэнка кажа пра ганьбу для раённых начальнікаў:
«Мець у горадзе лядовую пляцоўку і не рыхтаваць спартоўцаў у шорт-трэку, фігурным катаньні... Для ўсіх нас сапраўдным выпрабаваньнем стануць Эўрапейскія гульні 2019 году: мусім зьдзівіць, годна падрыхтавацца».
Лукашэнка згадаў 500-годзьдзе беларускага кнігадруку: кажа, Скарына паказаў сьвету, што ёсьць такі народ — беларусы #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Верагодна, мелася на ўвазе, што таленавітым людзям у культуры трэба даваць гранты ад дзяржавы, і трэба больш і боль… https://t.co/5YaZDUaAX5
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
І пра хакей
Вялікую частку свайго выступу Лукашэнка прысьвяціў спорту:
«Фізкультура і спорт — усё больш людзей выбіраюць здаровы лад жыцьця. Але высокія дасягненьні не вытрымліваюць крытыкі. Абяцалі „даць копаці“ на Алімпіядзе, а ўсё засталося на ўзроўні абяцанак. Ці хакей. У Латвіі 200 чалавек займаюцца хакеем і калашмацяць беларусаў-тысячнікаў. Жахлівая праца. Ня будзеце шавяліцца — усе ў адстаўку».
Рэмарка пра беларускую мову і слаўную гісторыю #agl21 https://t.co/xFzlV5b57j
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Карацей, са спортам усё кепска #agl21 https://t.co/wJ3R96G3YW
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Паболей фізкультуры!
Беларускае адукацыйнае ноў-хаў: 2 гадзіны студэнт павінен навучацца ў аўдыторыі, астатні час — ля станка ці ў полі. І ўвогуле задачкі ў падручніках не павінны быць складанымі. І больш фізкультуры!
А латвійцы ў хакеі, хоць у іх 200 чалавек толькі хакеем займаюцца, «калашмацяць беларусаў-тысячнікаў», кажа Лукашэнка #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
«Спорт высоких достижений провален», — кажа Лукашэнка. Вінаваты ягоны мінулы памочнік: «Он меня убаюкивал!» #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У Беларусі зашмат ВНУ
«Ці не зашмат ужо для Беларусі ВНУ — паўсотні? Галоўнае — ня колькасьць, а неабходнасьць ствараць пры іх інавацыйныя цэнтры, вось тады будзе толк. А то плодзяць невядома каго...»
Студэнты, падрыхтуйцеся!
Лукашэнка выказаў свае рэкамэндацыі для студэнтаў:
«Трэба цягнуць студэнта ў поле ці да станка ўжо зь першага курсу, каб там загартоўваўся. Тры курсы — у аўдыторыі, чацьвёрты — на вытворчасьці. Пару гадзін у кабінэце — хопіць, потым едзь у поле ці на завод. Цікавей вучыцца будзе!»