«Если мы можем готовить за 3 года специалиста, давайте за 3 года, за 4-й доучим на производстве. 2 часа в аудитории… https://t.co/RHZaw19OQ7
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Сон Міколы — сьвятое
Трэба перанесьці пачатак заняткаў у школе на 9.00, бо так зручна Колі Лукашэнку. Тое, што гэта нязручна большасьці бацькаў, якія працуюць, — няважна.
Пра школу і сон Міколы
Лукашэнка вельмі эмацыйна гаворыць пра школьную адукацыю і згадвае свайго трэцяга сына Міколу, які вучыцца ў школе:
«Дзецям ўжо няма калі займацца ні спортам, ні музыкай, ні выяўленчым мастацтвам — усё жыцьцё праходзіць у школах. Трэба пачынаць заняткі а 9-й, лішнюю гадзінку паспаць — гэта ж шчасьце для дзіцяці. Нават сын прэзыдэнта сьпіць на уроках, сам прызнаецца! Нельга зьдзекавацца, інвалідаў рыхтуем. Служыць у арміі няма каму».
RT @matsiushonak_d: Коленька пролоббировал школьные занятия с 9 утра #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
«В спецназ отобрать нормальных людей — огромная проблема!» — наракае Лукашэнка на высокія школьныя нагрузкі #agl21 https://t.co/EJvgY5mYU2
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра школьныя падручнікі
Лукашэнка заклікае спрасьціць вучэбныя праграмы:
«Наблізіць іх да жыцьця — вось наша задача. Спадзяюся ў гэтым на новага міністра адукацыі (былы лідэр камуністаў Карпенка — РС). Трэба хутка і апэратыўна напісаць новыя кніжкі для школьнікаў. Столькі наламалі дроў у фізыцы, матэматыцы, што жах. Каго мы зь іх рыхтуем? Кажа як настаўнік: толькі адпужваем дзяцей».
Лукашэнка прапануе пачынаць урокі ў школах не раней за 9 раніцы. КОЛЯ СЬПІЦЬ НА ЎРОКАХ! Сур’ёзна, Лукашэнка прызнаў… https://t.co/0xOzmpvZ9T
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У гуманітарных навуках, кажа Лукашэнка, можна падкараціць падручнікі, але матыматыку нельга #agl21 https://t.co/RsAYyBg3Xf
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра паўмільёна інвалідаў
Дадатковае апраўданьне дэкрэту № 3 паводле Лукашэнкі:
«У нас больш за паўмільёна чалавек інвалідаў, і мы павінны стварыць ім магчымасьць ня толькі годна жыць, але і працаваць. Вось вам і яшчэ адна місія дэкрэту № 3. Сьвет вакол такіх людзей мусіць стаць іншым».
І праграму (ці то школьную, ці то прагаму па стварэньні школьных праграмаў) трэба скараціц удвая. За лета! #agl21 https://t.co/9dTgta3V2k
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У Беларусі паўмільёна інвалідаў, кажа Лукашэнка, і яны хацелі бы працаваць, а ня могуць. І гэта адказ на дэкрэт №3… https://t.co/LtJ5qUGuLW
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра ахову здароўя і экспарт мэдпаслуг
Паводле Лукашэнкі, Беларусь выходзіць на лідэрскія пазыцыі ў сьвеце паводле якасьці аказаньня мэдычных паслуг:
«Я сам прымаў рашэньні аб стварэньні навукова-практычных цэнтраў, і сёньня ўжо ў абласных шпіталях робяць перасадкі. Найвышэйшы ўзровень! А з чаго пачыналі? З разваленых дыспансэраў... Сёлета ад экспарту мэдычных паслуг плянуем атрымаць 40 мільёнаў даляраў».
Сярэдняя працягласьць жыцьця мае набліжацца сёлета да 75 год, кажа 62-гадовы Лукашэнка #agl21 https://t.co/Ym410oJ9lP
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У Беларусі займаліся рознымі мэдыцынскімі дасьледаваньнямі, а «младенческая и материнская смертность равна нулю» (н… https://t.co/iPO3qT4irQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка кажа, у мэдыцыне ўсё так добра ў Беларусі, што можна з заплюшчанымі вачыма праводзіць трансплянтацыю органаў #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра заразу, якую прыносяць чыноўнікам людзі
«Сам быў дэпутатам, ведаю, што такое працаваць зь людзьмі. Людзі прыходзяць з балячкамі, хварэць пасьля гэтага пачынаеш. Але трэба выпрацаваць імунітэт ад заразы, слухаць людзей і дапамагаць ім. Такая функцыя дзяржаўнага службоўцы».
Скарачэньне пачынаецца з адміністрацыі прэзыдэнта
«Ад 1 траўня на 30% скарачаецца штат адміністрацыі прэзыдэнта. Ніхто нават не заўважыў. Так і ў райвыканкамах — звольніце 2-3 чалавекі, нічога страшнага не адбудзецца. Разьдзіманьня чыноўніцкага апарату больш ня будзе!»
Але трэба выпрацаваць імунітэт ад балячак людзей, ісьці на сустрэчы зь імі, кажа Лукашэнка #agl21 https://t.co/GUGjkV4D1Q
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка паўтарыў леташні тэзіс пра тое, што ў распадзе СССР вінаваты парашок #agl21 https://t.co/eLF6N7aprt
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017