Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гаворыць — мы цытуем. Што было ў штогадовым пасланьні да беларускага народу

Аляксандар Лукашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Ад 10-й раніцы 21 красавіка жывую трансьляцыю вядуць дзяржаўнае ТБ і радыё, Свабода перадае галоўныя цытаты.

Выступ адбываецца на фоне пэўных прыкметаў эканамічнага росту пры падзеньні шэрагу паказьнікаў, затрыманьня чарговага буйнога бізнэсоўца, масавых затрыманьняў на Дзень Волі і судоў за «маршы недармаедаў», «справы Белага легіёну», адмовы Сьвятланы Алексіевіч узначаліць камісію па мэмарыяле ў Курапатах.

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем: пра што ён гаварыў год таму?

11:17 21.4.2017

Пра скарачэньне чыноўнікаў

Лукашэнка патлумачыў прычыны «аптымізацыі» чыноўнікаў, якую ён ініцыяваў:

Наша краіна не такая багатая, каб рабіць памылкі. Распачатая мной аптымізацыя накіраваная на тое, каб узьняць прэстыж дзяржаўнага служачага. Гэтыя людзі павінны стаць апорай краіны. Павесіў пагоны дзяржслужбоўца — будзь гатовым да подзьвігаў.

11:16 21.4.2017

Электронны ўрад ва ўмовах дыктатуры — відовішча для багоў

Электронны ўрад азначае кантроль грамадзтва за ўладай. Лукашэнка ж разумее гэта так, што грамадзяне будуць мець магчымасьць скардзіцца начальніку толькі ўжо у электронным выглядзе. Мяняецца толькі форма «чалабітнай» і ня больш.

11:14 21.4.2017

Пра прычыны адмовы ад рэформаў

Лукашэнка заяўляе, што Эўразьвяз і ЗША, якія пастаянна навязваюць Беларусі сваю мадэль:

«Ужо самі адмаўляюцца ад лібэралізму, шукаюць новую форму дзяржаўнага разьвіцьця. Дзе ўлада слабая, там заняпад.

Я яшчэ саплівым прэзыдэнтам казаў: няма грошай у нас, каб рызыкаваць і ісьці на рэформы. Таму заўсёды быў акуратным, каб ня кідацца бяздумна на нейкія сьвежыя ідэі».

11:11 21.4.2017

Пра электронны ўрад

Лукашэнка заклікаў да інфарматызацыі ўсіх сфэраў жыцьця, у тым ліку выкананьня праграмы «Электронны ўрад»:

«Мы ствараем „лічбавую краіну“. Сёньня наш ПВТ вядзе абагульненьне лепшай усясьветнай практыкі ў ІТ-галіне. Янчэўскі нямала патраціў дзяржаўных грошай на паездкі, мусіць адпрацаваць».

11:06 21.4.2017

Аб праверках і кантралёрах

Лукашэнка заявіў, што галоўныя кантралёры — Камітэт дзяржаўнага кантролю, а таксама прэзыдэнт і дэпутаты:

«Няма патрэбы пастаянна правяраць прадпрыемствы, якія нармальна працуюць. Сумленна працуеш — працуй, ніхто цябе чапаць не павінен. Беспадстаўна правераць — будзем разьбірацца жэстачайшэ ўжо з кантралёрамі».

11:04 21.4.2017

Лібэралізацыя народзіць хаос

Лукашэнка кажа пра актывізацыю дзелавой ініцыятывы. Асабліва паказальна гэта гучыць на фоне нядаўніх пасадак прадпрымальнікаў, якія нават пачасьціліся ў апошнія тыдні.

«Трэба 12 працэдур, каб адкрыць невялікую кавярню». Цікава, і хто гэта ўсё стварыў, калі гэты самы прэзыдэнт кіруе ўжо 23 гады. Лукашэнка паведаміў, што рыхтуюцца дакумэнты пра лібэралізацыю бізнэсу, але шчыра прызнаецца, што баіцца страціць кіраваньне дзяржавай, эканомікай, «спарадзіць хаос».

11:01 21.4.2017

Пра бюракратычныя перашкоды

Лукашэнка заклікае спрыяць разьвіцьцю бізнэсу:

«Каб атрымаць дазвол на будаўніцтва, трэба чакаць паўтара года. „Кафэшку“ адкрыць — таксама. Хопіць зьдзекавацца зь людзей».

10:59 21.4.2017

Пра бізнэс і пра багатых людзей

Лукашэнка выказаў сваё стаўленьне да жаданьня займацца бізнэсам:

«Актывізацыя дзелавой ініцыятывы. Кожны са школьнай парты бачыць сябе багатым і таўстасумам. Але ў нашым грамадзтве заможных ня вельмі любяць. Добра падумай, ці гатовы пайсьці ў бізнэс».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG