Пра цэны на жыльлё
Лукашэнка прапанаваў формулу цэнаўтварэньня ў будаўніцтве жыльля:
«Цэны на жыльлё — 500 даляраў за мэтар, больш за цяперашні сярэдні заробак па краіне. Неабходна выраўняць гэтыя парамэтры, інакш галіна заваліцца. Ня будзе мэтар даражэй за прыбыткі людзей».
«В нашем обществе и навыков особых нет, и богатых не особо любят», — Лукашэнка ня раіць усім пагалоўна ісьці ў бізн… https://t.co/f440SFg3gW
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Ніякіх рэформаў!
Ніякай прыватызацыі, ніякага банкруцтва нерэнтабэльных прадпрыемстваў. Ніякіх рэформаў. Выкарыстоўваць дзяржаўную мадэрнізацыю. Кантроль за цэнамі. Прымусіць працаваць 350 тысяч «дармаедаў», выкарыстоўваючы савецкі досьвед, бо яны — патэнцыяльныя злачынцы.
Ніякай лібэралізацыі. Карацей, нічога новага. Выхад людзей на вуліцы нічому не навучыў Лукашэнку. Выйсьце — не ў эканамічных, а ў адміністрацыйных захадах. У нас створана сыстэма, трэба прымусіць яе працаваць. Пытаньне, чаму 20 гадоў не атрымліваецца, ня ставіцца.
Лукашэнка кажа, жытла зь дзяржпадтрымкай павінна будавацца болей. А яго насамрэч усё меней: https://t.co/taT3eLkwB2 #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра рост тарыфаў ЖКГ
Лукашэнка заявіў, што аплата ЖКГ з часам будзе без субсыдыяў дзяржавы:
«Узяць пад жорсткі кантроль сытуацыю з камунальнымі тарыфамі. Прашарсьціць усе службы, якія беспадстаўна падвышаюць плянку, бо там, дзе людзі плацяць 65%, ужо ўсе 85. Кожны год падвышаем на 5 даляраў і самі выйдзем на 100%, людзі ўжо прызвычаіліся».
Пра цэны і лібэралізацыю
Лукашэнка прызнаў значны рост цэнаў у Беларусі:
«Кантроль за цэнамі будзе працягнуты, папярэджваю. Неабгрунтаванага росту быць не павінна. Нашы грамадзяне мусяць быць абароненыя. Ніякія рэфарматары, ніякія МВФ вам не загад. Ня слухайце нікога, хто будзе пераконваць у неабходнасьці лібэралізацыі. Гэта добра гаварыць таму, у каго ёсьць грошы. Якая неабходнасьць?»
«Даже МВФ, когда я начал им приводить аргументы, со мной согласились», — гэта ўо пра 100%-аплату ЖКГ #agl21 https://t.co/r7dQN02Fnt
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра заробак у 500 даляраў
Лукашэнка настойвае на пастаўленай ім задачы дасягнуць сярэдняга заробку па краіне ў 500 даляраў:
«Няма ліквіднага тавару — няма заробку. Але пастаўлена задача: заробак — ня меней за 1000 рублёў. Хто ня можа забясьпечыць — час сыходзіць на іншую працу. Тэрмінова вырашыць кадравыя праблемы!»
Пра дэкрэт № 3
Лукашэнка настойвае, што людзей трэба прымушаць працаваць, на што накіраваны ягоны дэкрэт № 3:
«Што будзем рабіць з тымі, хто падпадае пад дзеяньне дэкрэту № 3? Яны ствараюць вялізную праблему праваахоўнай сыстэме. А наогул — 500 тысяч, 150 тысяч проста выкрасьлілі. Праблема існуе, як яе вырашаць?
Калі не прымусіш працаваць, то яны і ня будуць. Ім прасьцей на плошчы выйсьці, а там яшчэ і капейку падсунуць. Мэта дэкрэту: кожны мусіць працаваць, вось і ўся філязофія».
Інфляцыя ў 11,8% — амаль як ва Ўкраіне — гэта неістотна #agl21 https://t.co/yDvMo6t2Fu
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Стратныя прадпрыемствы не закрываць, людзей на вуліцу не выкідаць… #agl21 https://t.co/oFiNrdMk84
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра працаўладкаваньне
Лукашэнка згадаў свой ранейшы загад уладкаваць на працу беспрацоўных да 1 траўня, які ён выказаў пасьля «маршаў недармаедаў»:
«350 тысяч неканкурэнтаздольных грамадзянаў трэба нечым заняць. Да 1 траўня мусім прапанаваць працу ўсім, хто гэтага рэальна хоча. Часовыя, сэзонныя — як хто захоча».
У-у-у, проста спаганяць падатак на дармаедаў — недастаткова, а то ня плоцяць, на плошчы выходзяць… #agl21 https://t.co/cEsoae9ood
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Дармаеды ствараюць крымінальную небясьпеку. А іх, аказваецца, нават больш за 350 тысяч! #agl21 https://t.co/Ke2ehD6TrL
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Мужчыны прапануюць прыватызацыю, але «не надейтесь на приватизацию, не надейтесь, что мы эти бразды отпустим»… https://t.co/nPYZkZEuFl
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра Чарнобыль
Лукашэнка хваліцца аднаўленьнем вытворчасьці ў радыяцыйна забруджаных рэгіёнах:
«Нацмэны» палохалі Чарнобылем. А тым часам рэгіёны пачынаюць рабіцца квітнеючым краем!"
Пра «парцянкі»
Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя неканкурэнтаздольная:
«Хопіць шыць анучы, трэба нарэшце пераарыентавацца на выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі. У іншым выпадку прыходзіш да высновы, што хтосьці зацікаўлены ў такой сытуацыі».
У эканамічных праблемах поўдня Беларусі вінаватыя… хм, палешукі? Ня ведаем о_0 #agl21 https://t.co/cVz647dFKN
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Як вам нашая тві-трансьляцыя з выступам Лукашэнкі? #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017