Пра 160 тысяч уцекачоў з Украіны
Лічба ў 160 тысяч уцекачоў з Украіны не пацьвярджаецца афіцыйнай статыстыкай. Але яна ужо шмат разоў выкарыстоўваецца у прапагандысцкіх мэтах.
Пад Воршай так сабе сытуацыя, але праблема ня ў тым, што там нарадзіўся Лукашэнка 0_о #agl21 https://t.co/t2BOaxegXX
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка другі раз згадвае праблему ўцекачоў з Украіны і называе лічбу ў 160 тысячаў:
«На рынку працы ўзьнікла пэўная напружанасьць. Мы прынялі 160 тысяч уцекачоў з Украіны, пераварыць такую колькасьць цяжка, гэта таксама паўплывала».
Пра рэфарматараў. Будуць саджаць, звальняць? 0_о #agl21 https://t.co/hXtjbL60Mo
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Але рэфарматары прапануюць перавучыць працаўнікоў стратных заводаў «шыць парцянкі», а ня трэба так, мяркуе Лукашэнк… https://t.co/aydm0WCO7a
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра спад інвэстыцыяў
Лукашэнка прызнаў спад інвэстыцыяў:
«Нібыта створаныя ўсе ўмовы, але чаму скарачаюцца аб’ёмы інвэстыцыяў? Трэба зьмяніць стаўленьне да бізнэсу. Не інвэстар мусіць хадзіць па кабінэтах, а мы павінны забясьпечыць яму зялёны калідор».
Напружанасьць на рынку працы зьвязаная з тымі «160 тысячамі ўкраінскіх уцекачоў», што нібыта прыняла Беларусь #agl21 https://t.co/bGNQCCbVI8
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Чаго ж тады не ідуць інвэстары, задаецца пытаньнем Лукашэнка на #agl21. Вось і зь «вельмі высокім чалавекам з Кітая… https://t.co/eXvCHwO7Nv
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра новыя рынкі
Лукашэнка прапанаваў альтэрнатыву эўрапейскім рынкам:
«Каб хоць неяк зачапіцца за пэрспэктыўныя рынкі, у іх даводзіцца літаральна ўгрызацца зубамі — Афрыка, Паўднёва-Ўсходняя Азія, Лацінская Амэрыка. Там нас чакаюць, там мы запатрабаваныя».
Пра эканамічнае суперніцтва з Эўразьвязам
Лукашэнка заклікаў да эканамічнай вайны з Эўразьвязам. Вось дык нармалізацыя адносінаў!
Пра санкцыі
«Калі ўвялі санкцыі, Расея зразумела каштоўнасьць Беларусі — у тым ліку па імпартазамяшчэньні. Нас не пускаюць у Эўразьвяз. Чаму нам не адказаць асымэтрычна? Чакаю ад ураду канкрэтных дзеяньняў».
Пра спад у эканоміцы
«Студзень-люты цалкам правалілі і праспалі. Мне дакладваюць, што пад’ём пайшоў у сакавіку і ў першую дэкаду красавіка. Глядзіце, хлусіць небясьпечна».
Без камэнтароў :) #agl21 https://t.co/mjfzzZzNo7
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка задаецца пытаньнем, чаму Эўропа не пускае беларускія прадукты, а Беларусь нічым не адказвае #agl21 https://t.co/BWIbXmqaL9
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра спад у ЭАЭС
Рынак ЭАЭС — ня рынак асобнай краіны, заявіў Лукашэнка:
«Але пратэкцыянізм нэгатыўна адбіўся на прагнозныя паказьнікі па экспарце. У выніку — спад па шэрагу паказьнікаў.
Мы ля небясьпечнейшай рысы, пераступіць якую ня можам. Ня зробім паўкрока наперад — баюся нават гаварыць, што можа адбыцца».
Хваліць Кітай, а не Расею
Дзіўна, што з самага пачатку Лукашэнка стаў хваліць Кітай, а не Расею, зь якой, нібыта толькі што зноў пасябравалі. Наадварот, кажа, што ў Эўразійскім эканамічным саюзе шмат праблем.
«Январь-февраль полностью провалили и проспали», але ў сакавіку намецілася тэндэнцыя да эканамічнага росту #agl21 https://t.co/E2nrvJ47fz
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Пра мір у Беларусі
«Гледзячы на пакуты іншых народаў, мы яшчэ больш цэнім парадак і згоду, якія ўдаецца захоўваць на нашай зямлі. Мы не далі ўцягнуць сябе ў войны і міжусобіцы».
Валавы ўнутраны прадукт упаў на «некалькі працэнтаў» паводле Лукашэнкі. Мінус 2,6% паводле Белстату #agl21 https://t.co/oOJJ9yHz18
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017