Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гаворыць — мы цытуем. Што было ў штогадовым пасланьні да беларускага народу

Аляксандар Лукашэнка выступае са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі. Ад 10-й раніцы 21 красавіка жывую трансьляцыю вядуць дзяржаўнае ТБ і радыё, Свабода перадае галоўныя цытаты.

Выступ адбываецца на фоне пэўных прыкметаў эканамічнага росту пры падзеньні шэрагу паказьнікаў, затрыманьня чарговага буйнога бізнэсоўца, масавых затрыманьняў на Дзень Волі і судоў за «маршы недармаедаў», «справы Белага легіёну», адмовы Сьвятланы Алексіевіч узначаліць камісію па мэмарыяле ў Курапатах.

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем: пра што ён гаварыў год таму?

10:20 21.4.2017

Пра сяброўства з Кітаем

«Кітай — стратэгічны партнэр Беларусі. Як бы не супраціўляліся гэтаму ЗША і Эўразьвяз. Гэта ня жлобская палітыка вялікай дзяржавы, яна пракладвае шлях на новыя рынкі без дапамогі крылатых ракетаў».

10:19 21.4.2017

Пра вайну на Данбасе

Лукашэнка заявіў, што не спыняецца вайна на Данбасе:

«Ня выкананы ніводзін пункт Менскіх пагадненьняў. Беларусь ужо прыняла 160 тысяч уцекачоў з Украіны. Што далей? Украіна ня проста наш сусед, гэта брацкая нам краіна, брацкі нам народ. Мы гатовыя далей спрыяць перамовам, бо гэта адбіваецца на жыцьці нашага народу, нашай дзяржавы».

10:18 21.4.2017

Пра ролю ЗША ў сьвеце

Лукашэнка згадаў удары ЗША па авіябазе ў Сырыі, адкуль была зробленая хімічная атака на правінцыю Ідліб і паход амэрыканскай эскадры да Паўночнай Карэі:

«Апошнія дзеяньні ЗША выклікаюць трывогу: ці адмовіцца Вашынгтон ад спакусы дыктаваць волю астатняму сьвету?»

10:12 21.4.2017

Пра нестабільнасьць у сьвеце

Ва ўступным слове Лукашэнка згадаў праблемы сусьветнай бясьпекі, калі людзі гінуць у выбухах або пад коламі машын.

«Сучасны сьвет імкліва зьмяняецца, але ня ў бок стабільнасьці і бясьпекі. Небясьпечнымі тэндэнцыямі становіцца імкненьне асобных дзяржаваў пагуляць мускуламі. Відавочны дрэйф да новага блёкавага супрацьстаяньня».

XS
SM
MD
LG