Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад опэрнага тэатру да чарнобыльскай капліцы, — агучаны плянаваны маршрут Чарнобыльскага шляху — 2017


Чарнобыльскі шлях — 2016, ілюстрацыйнае фота
Чарнобыльскі шлях — 2016, ілюстрацыйнае фота

Арганізацыйны камітэт традыцыйнай акцыі апазыцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску абвясьціў свае пляны.

Прадстаўнік «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец, у прыватнасьці, паведаміў, што ўдзельнікі аргкамітэту Чарнобыльскага шляху 26 красавіка прапануюць наступную праграму дзеяньняў: збор а 18 гадзіне ля будынка опэрнага тэатру ў Менску, дзе цягам гадзіны адбудзецца мітынг, пасьля шэсьце вуліцай Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы на плошчы Бангалор, дзе людзі ўскладуць кветкі і запаляць зьнічы.

Галоўнымі лёзунгамі акцыі, якая плянуецца на 26-га красавіка, прадстаўнікі аргкамітэту назвалі «„Не“ — будаўніцтву Астравецкай АЭС» і «„Не“ — палітычнаму Чарнобылю».

«Пад „палітычным Чарнобылем,— патлумачыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч,— мы маем на ўвазе тую кампанія, якую ўлады разьвязалі супраць беларускіх патрыётаў, арыштаваных у справе «Белага легіёну». І калі да 26-га красавіка гэтых людзей ня вызваляць з засьценкаў КДБ, то іхныя партрэты будуць на чарнобыльскай дэманстрацыі».

«Спроба забараніць альбо разагнаць Чарнобыльскі шлях будзе азначаць абвяшчэньне вайны ўласнаму народу», — заявіў сёньня на пасяджэньні аргкамітэту правядзеньня Чарнобыльскага шляху Павал Севярынец.

Тацяна Караткевіч, Генадзь Казлоў ды іншыя ўдзельнікі аргкамітэту адзначылі, што чарнобыльская трагедыя адчувальна ўдарыла па насельніцтве Беларусі і фактычна па яе будучыні.

"Таму так важна правесьці мірную масавую акцыю і нагадаць пра тую небясьпеку, якая павісьне над Беларусьсю ў выпадку пабудовы Астравецкай АЭС",— заявіла Тацяна Караткевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG