Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд разгледзіць адтэрміноўку Паліенку, яму пагражае турма


Дзьмітры Паліенка
Дзьмітры Паліенка

7 красавіка суд Заводзкага раёну Менску разгледзіць пытаньне пра адмену адтэрміноўкі пакараньня сацыяльнаму актывісту Зьмітру Паліенку.

Яму пагражаюць два гады зьняволеньня, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы мяркуюць, што падставай для перагляду судом пытаньня аб адтэрміноўцы крымінальнага пакараньня магло стаць неаднаразовае прыцягненьне актывіста да адміністратыўнай адказнасьці.

12 кастрычніка 2016 году ўдзельнік акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьміцер Паліенка быў асуджаны да двух гадоў з адтэрміноўкай.

Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.

10 сакавіка Зьмітра Паліенку пакаралі арыштам на сем сутак за «дробнае хуліганства». Яго затрымалі ў Доме правасудзьдзя, калі ён выказаў абурэньне прысудам па «справе антыфашыстаў».

20 сакавіка яму далі 15 сутак арышту за абарону Курапатаў. Тады яго затрымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, куды ён прынёс перадачу арыштантам.

У дзень сканчэньня арышту, які Паліенка адбываў у жодзінскім ізалятары, на свабоду яго ня выпусьцілі. Як паведамілі былыя сукамэрнікі, актывісту «дадалі» яшчэ 10 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG