Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Касінерава пакінулі пад вартай


Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

6 красавіка Маскоўскі суд Менску разгледзеў скаргу актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава на прызначаную яму меру стрыманьня.

Суд адмовіўся выпусьціць Касінерава пад падпіску аб нявыезьдзе, ён будзе чакаць суду ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. Паседжаньне, паводле ягонай сяброўкі Марыны Насенкі, верагодна, пройдзе пры канцы красавіка.

Сёньняшні разгляд скаргі праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як сказалі Марыне ў судзе, «справа рэзанансная», лішняга розгаласу не патрэбна.

Падставай да перасьледу Касінерава стаў пэрформанс, які ён учыніў 12 сакавіка — накінуў пятлю на статую паліцэйскага часоў Расейскай імпэрыі, усталяваную ля будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Такім чынам Касінераў выказаў пратэст супраць міліцэйскага бясчынства і перасьледу ягоных сяброў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG