Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тэракце ў Пецярбургу 11 чалавек загінулі, 51 — паранены


У Расеі апублікаваныя сьпісы загінулых і параненых у выніку тэакту 3 красавіка ў мэтро ў Санкт-Пецярбургу.

Усяго загінула 11 чалавек, 51 — быў шпіталізаваны.

Позна вечарам 3 красавіка пасьля перамоваў з Аляксандам Лукашэнкам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыехаў да стыхійнага мэмарыялу каля станцыі мэтро «Тэхналягічны інстытут» у Санкт-Пецярбургу і ўсклаў кветкі. Ён адмовіўся размаўляць з прэсай. Пасьля гэтага Пуцін паехаў у пецярбургскае ўпраўленьне ФСБ, каб правесьці нараду, якая тычыцца тэракту ў мэтро, заявіў ягоны прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў.

У Пецярбузе абвешчаная трохдзённая жалоба. Мэтро сёньня раніцы тут аднавіла працу.

Выбух у пецярбургскім мэтро ў панядзелак, паводле папярэдніх зьвестак, ажыцьцявіў тэрарыст-сьмяротнік. Ягоная асоба высьветленая, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

«Згодна з адной з вэрсіяў, выбуховую прыладу ў мэтро Пецярбургу прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік. Папярэдне, гэта 23-гадовы ўраджэнец Сярэдняй Азіі», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле яго, мужчына ў цёмнай вопратцы, які быў зьняты на відэакамэры і раней лічыўся датычным да выбухаў, зьявіўся ў паліцыю і заявіў пра сваю невінаватасьць.

Паводле інфармацыі крыніцы, меркаваны тэрарыст-сьмяротнік, які ажыцьцявіў выбух у мэтро Санкт-Пецярбургу, быў зьвязаны з забароненымі ў Расеі радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі. Як мяркуецца, тэрарыст пранёс выбуховае прыстасаваньне ў падземку Санкт-Пецярбургу ў заплечніку. «Выяўленыя на месцы астанкі сьведчаць на карысьць вэрсіі, што выбух зрабіў тэрарыст-сьмяротнік, аднак канчатковыя высновы можна будзе зрабіць пасьля экспэртызы ДНК», — сказала крыніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG