Зь СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску вызвалілі чатырох з шасьці сябраў «Маладога фронту», якія былі затрыманыя па справе «Белага легіёну». Гэта Раман Васільеў, Зьміцер Крамянецкі, Арцём Леўчанка і Ўладзь Яроменак.
А 12:25 зь СІЗА №1 выйшаў маладафронтавец Уладзь Яроменак.
«Для мяне гэта было нечакана, — сказаў Яроменак. — Я знаходжуся ў статусе падазраванага, але да мяне зьмененая мера ўтрыманьня».
Пра вызваленьне Зьмітра Крамянецкага і Арцёма Леўчанку напісаў у фэйсбуку Барыс Гарэцкі. Ён знаходзіўся каля СІЗА №1 на Валадарскага ад раніцы.
Цягам 10 сутак Арцём Леўчанка трываў галадоўку ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Як ён распавёў Свабодзе, сьледчыя пыталіся найперш пра сувязі «Маладога фронту» і «Белага легіёну», абарону Курапатаў, клюб «Ваяр», Міраслава Лазоўскага і Сяргея Стрыбульскага.
«Мне распытывалі пра «Белы Легіён», які распаўся, калі мне было 3 гады», – сказаў Леўчанка.
Раман Васільеў упершыню знаходзіўся на Валадарцы. Умовы ўтрыманьня ў СІЗА ён назваў санаторнымі.
«Вельмі падобна да санаторыю, – сказаў Васільеў Свабодзе. – Кормяць добра. Мне спадабалася. Ніякіх прэтэнзій».
Як і астатніх сябраў «Маладога фронту», Васільева распытвалі пра Міраслава Лазоўскага і Сержука Стрыбульскга.
«Запытвалі, ці Лазоўскі нейкі інструктаж праводзіў «Маладому фронту». Але мне не было чаго сказаць».
Раней Свабода пісала пра вызваленьне Сяргея Барстока вызваліл пад падпіску 30 сакавіка.