Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 19 сутак арышту на волю выходзіць гомельскі блогер Філіповіч


Максім Філіповіч у судзе Савецкага раёну Гомеля 23 сакавіка
Максім Філіповіч у судзе Савецкага раёну Гомеля 23 сакавіка

Увечары 31 сакавіка з ізалятара часовага ўтрыманьня Гомеля вызваляюць блогера Максіма Філіповіча. Выйсьці з-пад варты ён павінен у 20:45.

Максім Філіповіч, які стаў мэдыйнай пэрсонай за сваю грамадзянскую актыўнасьць, адбывае «камбінаванае» пакараньне. 23 сакавіка Савецкі раённы суд Гомеля дадаткова арыштаваў яго на 5 сутак. Ён быў зьвінавачаны ва ўдзеле ў мірнай акцыі пратэсту ў Берасьці, справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Мохараў.

На той момант блогер ужо адбываў 14-суткавы арышт за ўдзел у акцыі пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 у Пінску. Неўзабаве ён абвясьціў галадоўку, якую спыніў 18 сакавіка.

Максіма Філіповіча затрымалі байцы АМАПу 13 сакавіка ў 20:45 у доме ягоных бацькоў у Гомельскім раёне. Максім трансьляваў сваё затрыманьне ў Facebook.

Раней, падчас акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 у Пінску, яго спрабавалі выкрасьці невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG