Шматдзетную маці аштрафавалі за падтрымку Максіма Філіповіча
Алена Крэнь выйшла на «Марш недармаедаў» у Магілёве: «Апошняй кропляй стала затрыманьне Максіма Філіповіча». За выступ у падтрымку гомельскага блогера Максіма Філіповіча Алену затрымалі, зьвінавацілі ў «актыўным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту» і пакаралі на 10 базавых велічыняў.