Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўны міліцыянт зрабіў рэпост выявы Лукашэнкі з Гітлерам — будуць судзіць за «прапаганду нацысцкай сымболікі»


Уладзімер Няпомняшчых
Уладзімер Няпомняшчых

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, афіцэр міліцыі, капітан запасу Ўладзімер Няпомняшчых выйшаў на волю 29 сакавіка пасьля адміністрацыйнага арышту. Яго, зьбітага ўранку 15 сакавіка невядомымі нападнікамі, арыштавалі на трое сутак нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі, а пасьля, калі ён знаходзіўся ў ізалятары, дабавілі яшчэ 10 сутак — за ўдзел у мірным пратэсьце «недармаедаў» у Рагачове. Уладзімеру амапаўцы зламалі палец.

Але, як перадае БелаПАН, Няпомняшчых зноў будуць судзіць у адміністрацыйнай справе: за «прапаганду альбо публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі».

Паводле словаў актывіста, ён перапосьціў у сацсетцы «Аднаклясьнікі» выяву, дзе ў аднолькавых позах стаяць Гітлер і Лукашэнка, а Гітлер мае нацысцкую сымболіку на адзеньні.

«Ён жа ня можа стаяць зь яблыневай галінкай і чырвона-зялёнай стужкай або з чырвоным сьцягам і зоркай», — абураецца Няпомняшчых з абвінавачаньня.

Тое, што такой справай займаецца аддзел арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (капітан Сопаў і ягоны начальнік Заяц), ён называе «дармаедзтвам самым натуральным». Няпомняшчых мае намер зьвярнуцца ў КДБ, каб тое праверыла працу адпаведнага органу.

Паводле артыкулу 17.10 КаАП, актывісту пагражае штраф да 230 рублёў «з канфіскацыяй прадмета правапарушэньня, а таксама сродкаў учыненьня правапарушэньня» (гэта можа быць тэхніка, зь якой публікавалася выява) або адміністрацыйны арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG