Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак пройдуць суды над затрыманымі журналістамі


Аляксандар Баразенка (тэлеканал «Белсат»), ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Баразенка (тэлеканал «Белсат»), ілюстрацыйнае фота

27 сакавіка будуць судзіць сама меней чатырох карэспандэнтаў незалежных мэдыя. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пасьля затрыманьняў падчас Дня Волі ў Менску ды ў іншых гарадах Беларусі бальшыня журналістаў былі вызваленыя, аднак пад вартай засталіся Дзяніс Івашын (сайт InformNapalm), Аляксандар Баразенка (тэлеканал «Белсат»). Іх адвезьлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на менскай вуліцы Акрэсьціна. Папярэдне мяркуецца, што працэсы пройдуць у Фрунзэнскім (Івашын) і Маскоўскім (Баразенка) раённых судах. У чым канкрэтна іх вінавацяць, невядома.

Акрамя таго, у Віцебску застаецца затрыманым Арцём Сізінцаў (радыё «Рацыя»). У Гомелі Ларысу Шчыракову («Белсат») увечары 25 сакавіка адпусьцілі з РАУС, але будуць судзіць у панядзелак.

Паводле БАЖ, ад пачатку сакавіка ў розных рэгіёнах Беларусі падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў былі затрыманыя больш за сем дзясяткаў журналістаў, асобныя зь іх па некалькі разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG