Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікае да стрыманасьці і адказнасьці як уладаў, так і дэманстрантаў


Старшыня спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ дэпутат з Швэцыі Кент Гэрстэт
Старшыня спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ дэпутат з Швэцыі Кент Гэрстэт

Старшыня спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ дэпутат з Швэцыі Кент Гэрстэт выказаў занепакоенасьць з нагоды ўсё больш небясьпечнай атмасфэры ў Беларусі.

«Беларускія ўлады павінны праяўляць стрыманасьць. Асноўныя правы грамадзян павінны выконвацца, уключаючы права на свабоду выказваньня меркаваньняў і права на мірныя дэманстрацыі. Я асабліва занепакоены прэвэнтыўнымі арыштамі і запалохваньнямі, якія, як паведамляецца, маюць на мэту перашкодзіць некаторым людзям удзельнічаць у дэманстрацыях», — сказаў Гэрстэт.

Аднак, дадаў ён, дэманстранты таксама маюць абавязкі:

«Свабода сходаў цягне за сабой адказнасьць. Арганізатары і ўдзельнікі дэманстрацыяў павінны гарантаваць, што яны праходзяць у спакойнай і мірнай абстаноўцы. Я лічу, што пераважная большасьць людзей у Беларусі разьлічваюць на тое, што паводзіны ўсіх удзельнікаў дэманстрацыі будуць памяркоўнымі і адказнымі», — сказаў Гэрстэт.

Спэцыяльная рабочая група па Беларусі была створаная ў кастрычніку 1998 году для дапамогі ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі. Кент Гэрстэт, які зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам асамблеі, быў прызначаны старшынём рабочай групы ў красавіку 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG