Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Галер: Вызваліце ўсіх 300 затрыманых


Міхаэль Галер
Міхаэль Галер

Прадстаўнік найбуйнейшай групы дэпутатаў у Эўрапарлямэнце Міхаэль Галер заклікаў ўлады Беларусі вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у пратэстах і не ўжываць гвалту супраць удзельнікаў дэманстрацый 25 сакавіка, у Дзень Волі.


«Выглядае, што паведамленьні ў мэдыях аб узброеных правакацыях і тэрарыстычнай дзейнасьці маюць на мэце падрыхтаваць глебу для гвалтоўнага здушэньня грамадзянскага пратэсту з сацыяльнай і эканамічнай матывацыяй супраць ураду Беларусі», — сказаў Галер, які прадстаўляе ў камітэце Эўрапарлямэнту па бясьпецы і абароне Эўрапейскую Народную Партыю. У гэтую найбуйнейшую фракцыю Эўрапарлямэнту ўваходзяць дэпутаты ад хрысьціянска-дэмакратычных, кансэрватыўных і лібэральна-кансэрватыўных партыяў.

«Мы эўрапейскія суседзі і гатовыя да супрацоўніцтва. Вызваліце ўсіх 300 затрыманых,» — зьвярнуўся Галер да ўладаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG