Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні «недармаедаў» пакаралі штрафамі і «суткамі»


Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іёсіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 красавіка
Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іёсіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 красавіка

У Леніскім судзе Горадні 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў».

Сярод падсудных былі ня толькі грамадзкія актывісты, а і звычайныя людзі. Віталь Дзюк (яму прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь — 435 рублёў) нядаўна скончыў будаўнічае вучылішча і з мінулага году ня можа знайсьці працы. Валянцінава Навумава (такі жа штраф) сацыяльны работнік, даглядае нямоглых людзей. Валеры Курчэўскі (такі жа штраф) — вайсковы пэнсіянэр, падчас мітынгу 15 сакавіка ён абвясьціў хвіліну маўчаньня па загінуўшых у Скідзелі работніцах цукровага камбіната. ​Васіль Корабаў (7 базавых велічыняў) — пэнсяінэр, сябра прафсаюзу РЭП.

Праваабаронца Эдвард Дмухоўскі, заявіў пасьля перапынку ў працэсе, што чакае арышту. У выніку ён атрымаў 15 сутак.

Антон Войцехаў, сябра БХД, у суд не зьявіўся па невядомых прычынах, ягоны тэлефон не адказвае. Мікалай Салянік знаходзіцца ў шпіталі, але яго прозьвішча пазначана ў раскладзе судовых працэсаў. Прысуд яму могуць вынесьці завочна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG