Пра гэта паведаміў сайт руху «За свабоду». Паводле інфармацыі на сайце, ператрус адбываўся ў бацькоў Лявона ў Бярозаўцы і ў Бердаўцы. Міліцыянты канфіскавалі дакумэнты з дому бацькоў Вадзіма. Якія канкрэтна дакумэнты, сайт не паведамляе.
Ператрус быў праведзены, паводле міліцыянтаў, з тае прычыны, што нібыта суседзі паскардзіліся, быццам у гэтым доме гоняць самагонку.
Пакуль вядома, што Лявон знаходзіцца ў Наваградзкім РАУС, ягоны тэлефон не адказвае.