Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзкі актывіст Валер Мінец арыштаваны на 10 сутак


Валеры Мінец, архіўнае фота
Валеры Мінец, архіўнае фота

Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка.

Суд адбываўся ў Лідзе. Паводле сябра Мінца, спадара Аляксандра, які прысутнічаў на судзе, Валеры не адмаўляў таго, што прысутнічаў на акцыі ў Менску.

— Ён нічога нават не казаў у сваё апраўданьне, пацьвердзіў, што быў на акцыі, праўда, вінаватым сябе не прызнаў. Суд адбыўся літаральна за некалькі хвілінаў. Яму далі 10 сутак арышту і адразу павезьлі з суду адбываць пакараньне.

Сёньня ў Лідзе маецца адбыцца суд яшчэ над адным актывістам зь Бярозаўкі Вітольдам Ашуркам. Яго таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Менску 17 сакавіка. Ашурак знаходзіцца ў Лідзкім РАУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG