Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр адзін з «бацькоў рок-н-ролу» Чак Бэры


Чак Бэры на сцэне, 2009 год
Чак Бэры на сцэне, 2009 год

Амэрыканскі рок-музыка Чак Бэры памёр ва ўзросьце 90 год. Як паведаміла паліцыя акругі Сэнт-Чарльз, што ў штаце Місуры, яго спрабавала ўратаваць хуткая дапамога, ды безвынікова. На старонцы музыкі на Facebook пішуць, што хоць яго здароўе пагоршылася ў апошні час, ён правёў свае апошнія дні ў сябе дома, аточаны любоўю сваёй сямʼі і сяброў. Родзічы прасілі не турбаваць іх у час жалобы.

Чак Бэры ня быў аўтарам першай песьні ў стылі рок-н-рол, але выканаў шмат рок-н-рольных гітоў у часы, калі такі стыль толькі сфармаваўся. У ліку ягоных гітоў «Maybellene» (1955), «Roll Over Beethoven» (1956), «Brown Eyed Handsome Man» (1956), «Rock and Roll Music» (1957), «Sweet Little Sixteen» (1958), «Johnny B. Goode» (1958) і шматлікія іншыя.

За ўсю сваю кар’еру Чак Бэры выдаў 20 альбомаў і паўсотні самотнікаў, актыўна выдаваў запісы да канца 1970-х. У 1986 годзе Чак Бэры быў у ліку першых музыкаў, чые імёны ўключылі ў «Залю славы рок-н-ролу».

На 2017 год быў анансаваны першы за амаль чатыры дзясяткі ггадоў альбом Чака Бэры – «Chuck», які меўся стаць апошнім альбомам музыкі. Ці завершаны запіс, пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG