На 12 сутак пакараны Аляксандар Булаўка.
12-га сакавіка, падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы, ён падняў сьцяг незалежнага прафсаюзу РЭП, а потым на чале калёны прайшоў з гэтым сьцягам да райвыканкаму.
Паводле відавочцаў, яшчэ тады да прафсаюзнага актывіста падыходзілі міліцыянты і пагражалі «пасадзіць». Але пагрозы спраўдзіліся толькі празь некалькі дзён: 16-га сакавіка супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дахаты і забралі Аляксандра Булаўку.
Здарылася так, што ў яго не было магчымасьцяў зьвязацца са сваякамі і блізкімі, і толькі ўвечары аднадумцы з прафсаюзу даведаліся, што Аляксандра асудзілі на 12 сутак арышту.
Спадар Булаўка ачольвае аршанскую рэгіянальную арганізацыю прафсаюзу РЭП са сьнежня мінулага году — з часу стварэньня ў Воршы гэтай суполкі. Ён быў адным з найактыўнейшых зьбіральнікаў подпісаў за адмену дэкрэту № 3.
Апрача Аляксандра Булаўкі, у аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня адбываюць арышты, прысуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту, яшчэ тры актывісты: Павал Севярынец (15 сутак), Васіль Берасьнеў (14 сутак), Віктар Андрэеў (13 сутак). Усіх трох асудзілі 13-га сакавіка, на наступны дзень пасьля аршанскага «Маршу недармаедаў»