Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія суткі ў Беларусі затрымалі больш за 20 чалавек за «Маршы недармаедаў» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)


Віталь Рымашэўскі на акцыі супраць дэкрэту аб дармаедах у Маладэчне
Віталь Рымашэўскі на акцыі супраць дэкрэту аб дармаедах у Маладэчне

Ужо больш за 20 чалавек затрыманыя па ўсёй Беларусі за ўдзел ці падрыхтоўку да «Маршаў недармаедаў». Свабода адсочвае і абнаўляе інфармацыю пра затрыманьні.

Лунінец — 3 чалавекі

У на чыгуначным вакзале ў Лунінцы прэвэнтыўна затрымалі грамадзкіх актывістаў зь Мікашэвічаў Леаніда Дубаносава, Віталя Каласюка і Аляксандра Неўдаха.

Бабруйск — 4 чалавекі

Прынамсі чатыры чалавекі былі затрыманыя ўначы з 10 на 11 сакавіка ў Бабруйску. Рэжысэр Максім Буйніцкі і Аляксей Раманаў знаходзяцца ў Першамайскім РАУС Бабруйску. Месцазнаходжаньне затрыманых Максіма Лубінскага і Вольгі Аўдзейчык пакуль невядомае.

Маладэчна — больш за 10 чалавек

10 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў» у Маладэнче затрымалі больш за 10 чалавек. У тым ліку Анатоля Лябедзьку, старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага, лідэрку Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольгу Кавалькову, актывіста АГП Дзяніса Красачку, Сяргея Каралевіча, журналіста БелаПАН (Каралевіча адпусьцілі ўвечары). Сёньня праходзяць суды над затрыманымі.

Берасьце — 4 чалавекі

Уначы з 10 на 11 сакавіка міліцыя затрымала 43-гадовага Ўладзімера Асінчанку. Пра гэта паведамляе. Натальля Папкова. Мужчыну затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам выйсьці на «Марш недармаедаў» у Берасьці ў гэтую нядзелю.

Таксама ўвечары 10 сакавіка былі паўторна затрыманыя тры анархісты, якія ўжо адседзелі суткі за ўдзел у папярэднім «Маршы недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка: Андрэй Дзянюшкін, Руслан Халікаў і Дзьмітры Ляўчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG