Кампанія «Гавары праўду» апублікавала тэрміновую заяву з нагоды затрыманьня Зьмітра Дашкевіча, Анатоля Лябедзькі, Віталя Рымашэўскага, Юрася Губарэвіча і іншых удзельнікаў мірнага грамадзкага пратэсту.
У заяве гаворыцца, што «Гавары праўду» выступае за мірныя перамены. «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну права на выказванне свайго меркавання. У ходзе пратэстаў пры будаўніцтве ў Курапатах, а таксама ў ходзе вулічных акцый накіраваных на адмену „Дэкрэта 3“, які ўсталёўваў збор з беспрацоўных ўсе дзеянні насілі выключна мірны характар... Той факт, што вулічныя акцыі не былі дазволеныя мясцовымі органамі ўлады не адмяняе іх мірны характар».
«Гавары праўду» лічыць, што «брутальныя дзеяньні міліцыі па затрыманьню арганізатараў акцый, зафіксаваныя на шматлікія відэаздымкі, носяць недапушчальны характар і зьяўляюцца пагрозай для правядзеньня ў Беларусі мірных пераменаў».
Кампанія заклікала ўлады адмяніць Дэкрэт № 3 і пайсьці на дыялёг зь беларускім грамадзтвам.