Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішка Аляхновіча


Францішак Аляхновіч. Партрэт невядомага мастака
Францішак Аляхновіч. Партрэт невядомага мастака

Падзеі 9 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Мастацкая выстава «Музыка бязь межаў»

У Менску 9 сакавіка адкрыецца першая ў Беларусі мастацкая выстава беларускіх музыкаў. На выставе можна будзе пабачыць працы Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча і Алега Хаменкі.

Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая, 16).

Адкрыцьцё выставы а 19-й гадзіне.

Прэзэнтацыя кнігі «Бліскавіцы: анталёгія жаночай паэзіі»

Анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду «Бліскавіцы» — гэта ўнікальнае выданьне. Упершыню пад адной вокладкай зьмешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў міжваенны пэрыяд — з 1918 па 1941 год. Яны складаюць панараму літаратурнага жыцьця эпохі.

Менск, музэй Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а).

Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Дыскусія «Бізнэс па-беларуску»

Гарадзенскі дыскусійны клюб запрашае абмеркаваць права спажыўцоў на беларускую мову ў апісаньні тавараў і паслугаў.

Горадня, прастора uCentry (вул. Савецкая, 3).

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны.

Дата дня

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

9 сакавіка 1883 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.

Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусьветнай літаратуры, які паказвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры вачыма арыштанта.

Таксама ў гэты дзень

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную грамату.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Тарас Шаўчэнка, украінскі мастак і літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратурнай мовы.

Тарас Шаўчэнка, аўтапартрэт
Тарас Шаўчэнка, аўтапартрэт

1925 — Тамара Ніжнікава, беларуская опэрная сьпявачка

1934 — Юры Гагарын, першы касманаўт.

Юры Гагарын у кабіне касьмічнага карабля «Ўсход»
Юры Гагарын у кабіне касьмічнага карабля «Ўсход»

1962 — Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня».

У памяці

1822 — памёр Андрэй Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

1971 — памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG