Прадстаўнік гарвыканкаму запрасіў людзей зайсьці ў залю. Але людзі адмаўляюцца, хочуць размаўляць на Плошчы… https://t.co/JibFz2dpEa
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Людзі ў залю ня хочуць
Уладзімер Вуек, кіраўнік абласной філіі АГП, кажа, што ў зале могуць быць правакацыі. Прадстаўнік гарвыканкаму кажа, што ў залі будзе зручней весьці перамовы. — там 315 месцаў. Народ патрабуе чыноўнікам выйсьці на вуліцу.
Ёсьць і такія хлопцы на маршы ў Берасьці #дармаеды https://t.co/O5tUTJXP78
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Некаторыя мітынгоўцы пагадзіліся ісьці ў залю гарвыканкама
Каля сотні людзей зайшлі у залю паседжаньняў Берасьцейскага гарвыканкаму.
Лябедзька і Рымашэўскі ў пастарунку ў Бярозе
Тым часам Анатоля Лябедзьку прывезьлі ў Бярозаўскі РАУС. Лябедзька патрабуе дакладна сфармуляваць яму прычыну, паводле якой яго затрымалі. Міліцыянты патрабуюць спыніць відэаздымку.
Людзі ў чорных масках зьявіліся на плошчы
На плошчы на акцыю выйшлі 10 невядомых у масках з чорным сьцягам і транспарантам «Чыноўнік — галоўны дармаед».
Гэта правакацыя супраць нашага мірнага пляну,— лічаць арганізатары «Маршу недармаедаў».
Зьявіліся анархісты, вельмі шмат людзей засталіся на вуліцы #дармаеды https://t.co/yopmGyeSWr
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Анархісты вядуць мітынг на Плошчы, там некалькі соцень чалавек. А каля 150 чалавек пайшлі на перамовы з уладамі… https://t.co/0DmJOVWP0U
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Анархісты вядуць мітынг на Плошчы
Прадстаўнік анархістаў запрашае людзей падыходзіць да мікрафона і распавядаць свае гісторыі. Выступіў пастар пратэстанцкай царквы.
«Не — дэкрэту нумар тры. Лукашэнка, сыходзь!»
На ганку гарвыканкаму выступае сьвятар з палымянай прамовай, узгадвае Бога, Паўночную Карэю. Народ скандуе: «Не — дэкрэту нумар тры. Лукашэнка, сыходзь!»
«Царква павінна быць там, дзе прыніжэньне, царква там, дзе прыгнёт», — кажа чалавек, які прадставіўся сьвятаром.
Тым часам у залі праходзіць сустрэча з кіраўніцтвам горада. Тут сабралася прыкладна паўтары сотні чалавек.
Пакуль частка людзей перамаўляецца з уладамі, некалькі соцень застаюцца на Плошчы і скандуюць "Нет декрету №3, Лука… https://t.co/OgLYgTSAIq
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Паліна Шарэнда распавяла на мітынгу, што ў пятніцу затрымалі яе мужа, у панядзелак — суд.
Старшыня берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук у залі кажа, што ўказ гэты часовы. На ганку гарвыканкаму гучаць палымяныя прамовы выступоўцаў.
"Я проклинаю тот день, когда я выбрал Лукашенко!" - прамаўляе выступоўца. Людзі падтрымліваюць #дармаеды https://t.co/IgxWjp32h2
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Мітынгоўцы ня могуць вырашыць, ці ісьці маршам па вуліцах
Анархісты на плошчы заклікаюць ісьці маршам па вуліцах горада, але аранізатары мітынгу кажуць, што трэба дачакацца тых, хто знаходзіцца ў зале гарвыканкама .
На мітынгу анархісты прапанавалі прайсьці маршам па цэнтры Берасьця да ЦУМу. Людзі кажуць, што нельга зноў падзяляцца, трэба дачакацца перамоўнікаў, што гутараць са старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком. Ён суцяшае выступоўцаў: «Давайце пачакаем зьменаў ва ўказ. Я за справядлівасьць».
Жанчына ў залі патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Шарэнду, які затрыманы і зь пятніцы знаходзіцца ў пастарунку, і Натальлю Папкову, якая зьмешчаная ў псыхіятрычны дыспансэр.
Людзі рушылі па вуліцы Савецкай
Некалькі соцень чалавек ідуць маршам да ЦУМа. Калёну вядуць анархісты. Машыны сігналяць на знак падтрымкі пратэстоўцаў.