Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш недармаедаў» у Берасьці. Каля тысячы чалавек прайшлі па вуліцах гораду

У Берасьці сёньня прайшла чарговая вулічная акцыя супраць дэкрэту № 3 — так званага «падатку на дармаедзтва».

Паводле агучанага аргкамітэтам маршаў «Мы не дармаеды» пляну, чарговая вулічная акцыя супраць дэкрэту № 3 — так званага «падатку на дармаедзтва» — адбылася 5 сакавіка ў Берасьці.

На акцыю на пляц перад гарвыканкамам сабралася некалькі сотняў чалавек. Улады запрасілі іх у актавую залю для размовы. На гэтую прапанову адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек. Астатнія пасьля кароткага мітынгу рушылі шэсьцем па вуліцы Савецкай. Да іх далучыліся іншыя гараджане. Агульная колькасьць удзельнікаў ацэньваецца ў больш за тысячу чалавек.

Удзельнікаў шэсьця віталі з балконаў жыхары гораду, кіроўцы машын на вуліцах сыгналілі на знак падтрымкі.

Зь Менску на Марш выехалі палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова, іх машыну спынілі ў 120 кілямэтрах ад Берасьця. Лябедзьку і Рымашэўскага даставілі ў РАУС Бярозы і пасьля заканчэньня маршу адпусьцілі без скаладаньня пратаколаў.

10:57 5.3.2017

Машыну зь Лябедзькам, Рымашэўскім, Кавальковай і Казловым спынілі каля Івацэвічаў

Зь Менску падтрымаць сваіх берасьцейскіх калег накіраваліся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывістка Вольга Кавалькова. Каля Івацэвічаў машыну, у якой яны ехалі спыніла ДАІ. Два старшыя лейтэнанты кажуць, што быццам бы для праверкі.

Супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што аўтамабіль у вышуку, прапануюць праехаць і актывістам. Але яны адмаўляюцца, спрабуюць «злавіць» машыну, каб даехаць у Берасьце.

10:59 5.3.2017

11:18 5.3.2017

На плошчы ў Берасьці цяпер гуляньні дзяцей. Шмат міліцыі. Перад папярэдняй акцыяй міліцыя так відавочна не патрулявала.

11:30 5.3.2017

«Добрыя людзі падабралі» — Лябедзька і Казлоў едуць у Берасьце на спадарожных машынах

Пасьля таго, як ДАІ на берасьцейскай трасе спыніла машыну лідэра БХД Віталя Рымашэўскага і пачала праверку, іншыя лідэры апазыцыі, якія былі разам зь ім — Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў з АГП — падаліся на мітынг «недармаедаў» у Берасьце на спадарожных машынах.

«Лябедзька злавіў спадарожную машыну і цяпер едзе перада мной. Добрыя людзі даведаліся пра наш выпадак у інтэрнэце, выехалі на трасу і забралі таксама мяне. Я таксама рухаюся на мітынг. А міліцыя там правярае, што нібыта машына ва ўгоне, што перабітыя нумары, цягнуць час. Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова засталіся з машынай», — паведаміў Мікалай Казлоў Свабодзе.

11:35 5.3.2017

Лябедзька ўжо ў міліцэйскім аўтамабілі. Патрабуе сфармуляваць дакладна, чаму іх затрымалі. Міліцыянт кажа, быццам бы ім па рацыі паведамілі, што ў аўтамабілі знаходзяцца асобы, якія знаходзяцца ў вышуку. Лябедзьку і Рымашэўскага зьбіраюцца везьці ў Бярозаўскі РАУС.

11:40 5.3.2017

Карэспандэнт Свабоды кажа, што на плошчы Леніна ў Берасьці праходзяць масавыя гуляньні, вельмі гучна грыміць музыка. Пратэстоўцаў пакуль не відаць, яны звычайна падыходзяць па часе ўпрытык да пачатку акцыі.

11:47 5.3.2017

Лябедзьку і Рымашэўскага міліцыя вязе ў пастарунак у Бярозу

Адбылося другое затрыманьне лідэраў апазыцыі. Калі першы раз правяралі, ці машына не ва ўгоне, то цяпер іх падазраюць у зьдзяйсьненьні нейкага злачынства, праўда ня кажуць, якога. Вязуць у Бярозаўскі РАУС, — паведаміў Анатоль Лябедзька Свабодзе. На мітынг у Берасьце ён і Віталь Рымашэўскі ўжо не пасьпеюць.

11:54 5.3.2017

Адзін з актыўных удзельнікаў мінулых маршаў у Берасьці Павал Кінчак паведаміў Свабодзе, што да яго дахаты прыйшлі людзі ў цывільным і рэкамэндавалі сёньня не выходзіць. Кажа, што стаяць каля яго хаты.

Павал Кінчак падчас мінулага "Маршу недармаедаў"
Павал Кінчак падчас мінулага "Маршу недармаедаў"

12:06 5.3.2017

Сотні чалавек выйшлі на акцыю ў цэнтры Берасьця

Некалькі сотняў берасьцейцаў выйшлі на трэцюю на ліку акцыю пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах. Сёньня народу болей, чым на дзьвюх папярэдніх акцыях.

12:10 5.3.2017

12:10 5.3.2017

12:10 5.3.2017

Людзі ідуць да будынку Берасьцейскага гарвыканкаму.

12:11 5.3.2017

Гарадзкія ўлады пагадзіліся размаўляць з пратэстоўцамі, на 12.10 прызначаная сустрэча.

12:15 5.3.2017

Актывістка АГП Дыяна Касьцюкевіч кажа, што тут сабралася бальшыня не дармаедаў, а людзей, якія працуюць. Кажа, што сорамна ўладам прыкрывацца дзецьмі. А дамаўляцца з уладамі трэба.

12:16 5.3.2017

Мітынгоўцаў запрасілі ў залю на сустрэчу з уладамі

Людзі йдуць неахвотна.

12:17 5.3.2017

Кабанаў: «Мы ня хочам рэвалюцыі»

Аляксандар Кабанаў заявіў, што яму давялося хавацца, каб трапіць на гэты марш, яго таксама затрымлівалі. «Мы ня хочам рэвалюцыі, мы ня хочам вайны. Усё залежыць ад уладаў, але яны толькі пагаршаюць сытуацыю».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG