Калёна расьце. На вока - ужо каля 1000 чалавек Фота @pr0tez #дармаеды https://t.co/nrU1eeNPrl
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
«Выйдзі на вуліцу, вярні сабе горад» — зьявіўся і такі лёзунг, які крычаць папераменна зь «Не — дэкрэту нумар тры, Лукашэнка, сыходзь!», «Жыве Беларусь!» і «Наша рашэньне — самакіраваньне».
«Лукашэнка, сыходзь!» — крычаць пратэстоўцы, іх ідзе па вуліцы Савецкай каля 400 чалавек.
"Жыве Беларусь!" і "Далучайся!"
Пратэстоўцы на вуліцы Савецкай Берасьця скандуюць "Жыве Беларусь!" і "Далучайся!" Людзі нясуць бел-чырвона-белыя сьцягі і чорныя сьцягі анархістаў.
Людзі далучаюцца да маршу, аўто падтрымліваюць #дармаеды https://t.co/0QKyQP3MJY
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Калёна перайшла на ходнік.
У гэты час частка пратэстоўцаў ідзе па цэнтры гораду калёнай па праезнай частцы, сыгналяць машыны, якія стаяць у корку.
Дыскусія ў гарвыканкаме працягваецца
Жанчына ў залі патрабуе пазбавіць ільготаў і павышаных пэнсіяў чыноўнікаў, якія маюць 20 гадоў стажу як дзяржслужачыя. Рагачук тлумачыць, што берасьцейскія дэпутаты гарсавету ніякіх ільготаў ня маюць.
Людзі не дачакаліся і пайшлі маршам па Берасьці #дармаеды https://t.co/NU90rdO1B4
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Людзі рушылі па вуліцы Савецкай
Некалькі соцень чалавек ідуць маршам да ЦУМа. Калёну вядуць анархісты. Машыны сігналяць на знак падтрымкі пратэстоўцаў.
Жанчына ў залі патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Шарэнду, які затрыманы і зь пятніцы знаходзіцца ў пастарунку, і Натальлю Папкову, якая зьмешчаная ў псыхіятрычны дыспансэр.
На мітынгу анархісты прапанавалі прайсьці маршам па цэнтры Берасьця да ЦУМу. Людзі кажуць, што нельга зноў падзяляцца, трэба дачакацца перамоўнікаў, што гутараць са старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком. Ён суцяшае выступоўцаў: «Давайце пачакаем зьменаў ва ўказ. Я за справядлівасьць».
Мітынгоўцы ня могуць вырашыць, ці ісьці маршам па вуліцах
Анархісты на плошчы заклікаюць ісьці маршам па вуліцах горада, але аранізатары мітынгу кажуць, што трэба дачакацца тых, хто знаходзіцца ў зале гарвыканкама .
"Я проклинаю тот день, когда я выбрал Лукашенко!" - прамаўляе выступоўца. Людзі падтрымліваюць #дармаеды https://t.co/IgxWjp32h2
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Старшыня берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук у залі кажа, што ўказ гэты часовы. На ганку гарвыканкаму гучаць палымяныя прамовы выступоўцаў.
Паліна Шарэнда распавяла на мітынгу, што ў пятніцу затрымалі яе мужа, у панядзелак — суд.
Пакуль частка людзей перамаўляецца з уладамі, некалькі соцень застаюцца на Плошчы і скандуюць "Нет декрету №3, Лука… https://t.co/OgLYgTSAIq
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Тым часам у залі праходзіць сустрэча з кіраўніцтвам горада. Тут сабралася прыкладна паўтары сотні чалавек.
«Не — дэкрэту нумар тры. Лукашэнка, сыходзь!»
На ганку гарвыканкаму выступае сьвятар з палымянай прамовай, узгадвае Бога, Паўночную Карэю. Народ скандуе: «Не — дэкрэту нумар тры. Лукашэнка, сыходзь!»
«Царква павінна быць там, дзе прыніжэньне, царква там, дзе прыгнёт», — кажа чалавек, які прадставіўся сьвятаром.
Анархісты вядуць мітынг на Плошчы
Прадстаўнік анархістаў запрашае людзей падыходзіць да мікрафона і распавядаць свае гісторыі. Выступіў пастар пратэстанцкай царквы.