Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фактычны ўзровень беспрацоўя ў Беларусі — 5,8%, — Белстат


Фактычны ўзровень беспрацоўя за 2016 год склаў 5,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец студзеня 2017 году — 0,9%.

Такія зьвесткі прыведзеныя ў дакладзе Белстата, паведамляе БелаПАН.

Інфармацыя пра фактычнае беспрацоўе атрыманая ў ходзе рэгулярнага выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак.

Дадзеныя па фактычным беспрацоўі публікуюцца толькі чацьвёрты раз у гісторыі незалежнай Беларусі. У 1999 годзе фактычнае беспрацоўе складала 6,2%, у 2009 — 6,1%, у 2012 — 5,6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG