Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст у Курапатах. Фота з дрона


Ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» другі тыдзень трывае акцыя пратэсту супраць будаўніцтва офіснага будынку на тэрыторыі, вынесенай з ахоўнай зоны мэмарыялу.

Пратэстоўцы гуртуюцца пад будаўнічай пляцоўцы: з тэрыторыі будоўлі іх праганяюць будаўнікі.

На раніцу 27 лютага пад будоўляй сабраліся каля 50 чалавек, за імі сочаць «людзі ў цывільным». Будаўнічыя работы прыпыненыя.

Пляцоўка, на якой вядзецца будаўніцтва, у 2013 годзе была прададзеная пад будаўніцтва, але адносілася да ахоўнай зоны мэмарыялу, дзе будаўніцтва забароненае, да 2014 году. Беларусы знаходзяць парушэньні ў працэдурах продажу і ўзгадненьня будаўніцтва. «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць суды супраць Генэральнай пракуратуры, Міністэрства культуры і пэрсанальна супраць Ігара Чарняўскага, які ўзначальваў у Міністэрстве дэпартамэнт аховы гістарычна-культурнай спадчыны. Таварыства аховы помнікаў зьвярнулася ў КДБ і Галоўбудэкспэртызу наконт законнасьці будоўлі ў Курапатах, актывісты зьбіраюць подпісы мясцовых жыхароў пад зваротам у Менгарвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG