Каля 30 чалавек начавалі ў лягеры ўдзельнікаў пікету пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтру ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты, што ў менскім мікрараёне Зялёны Луг.
Ноч прайшла спакойна. Ажыўленьне пачалося а 7.30 раніцы, калі на агароджаную пляцоўку пачалі падыходзіць будаўнікі. Зьміцер Дашкевіч і Павал Севярынец пагутарылі з прарабам будаўнікоў. Па выніках перамоваў прараб заявіў, што гутарыў са сваім кіраўніцтвам і было вырашана, што ў такіх умовах будаўнічыя працы сёньня аднаўляцца ня будуць.