Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель кажа пра міжнародных інспэктараў для Беларускай АЭС


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне 23 лютага заявіла, што выступае за допуск міжнародных інспэктараў на будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. Такую заяву яна зрабіла пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквярнялісам.

Паводле Мэркель падвышэньню бясьпекі АЭС магло б паспрыяць і падняцьце гэтага пытаньня ў міжнародных адносінах, у тым ліку ў дыялёгу з Расеяй. Гэтыя аспэкты яна згадала, адказваючы на пытаньне агенцтва BNS, ці падтрымала б яна прапанову блякаваць працу Беларускай АЭС на ўзроўні Эўразьвязу.

«Мы з боку Нямеччыны абавязкова пастараемся назіраць, каб там былі высокія стандарты. Ня важна, ці ты знаходзісься непасрэдна па суседзтве — з часоў Чарнобылю мы ведаем, што бясьпека атамных станцый вельмі важная», — цытуе Мэркель партал Delfi.

Раней прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што Беларуская АЭС зьяўляецца геапалітычным праектам Расеі, накіраваным на тое, каб падарваць літоўскі рынак электраэнэргіі.

«[Беларускую АЭС] я лічу расейскім геапалітычным праектам, нядобразычліва накіраваным супраць Літвы. [Гэта] магчымасьць шантажаваць і аказваць ціск на Літву, перашкаджаць яе сынхранізацыі з Захадам» цытуе кіраўніцу Літвы Delfi.

«Няма сумненьняў у тым, што мы павінны выканаць сваё хатняе заданьне — абараніць свой рынак ад патрапляньня на яго электраэнэргіі з такой станцыі і паскараць, паляпшаць працэс сынхранізацыі [лініі электраперадачы балтыйскіх дзяржаваў]» — дадала Даля Грыбаўскайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG