Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Жызьнеўскі пасьмяротна стане грамадзянінам Украіны


Міхась Жызьнеўскі, архіўнае фота
Міхась Жызьнеўскі, архіўнае фота

20 лютага бацькі беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве — Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія з Гомеля, якія знаходзяцца цяпер ва Ўкраіне, падпісалі за сына неабходныя дакумэнты на атрыманьне ім грамадзянства Ўкраіны. Пасьмяротна.

«Нас зь Міхаілам Пятровічам запрасілі ва Ўкраіну, — сказала ў тэлефоннай размове Ніна Жызьнеўская. — І мы зрабілі гэтую справу. Спадзяёмся, што гэта здыме заканадаўчыя перашкоды, бо неграмадзянам Украіны ня могуць надавацца вышэйшыя званьні і ўзнагароды. Чакаем, што бліжэйшым часам украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка падпіша ўказ на прысваеньне нашаму сыну высокага званьня Героя Ўкраіны».

Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія на магіле сына, 2016 год
Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія на магіле сына, 2016 год

22 студзеня 2014 году падчас рэвалюцыі Годнасьці й Свабоды Міхась Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага стрэлам у сэрца. Ён стаў адной зь першых ахвяраў супрацьстаяньня зь сілавікамі Віктара Януковіча. Міхася прывезьлі ў Беларусь і пахавалі на родавых могілках маці пад Гомелем.

Прэзыдэнт Украіны пасьмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызьнеўскага ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Бацькам прызначана пажыцьцёвая стыпэндыя за загінулага сына.

Сёньня ж Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія ўзялі ўдзел у сустрэчы зь кіраўніцтвам Украіны — прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам Уладзімерам Гройсманам, старшынём Вярхоўнай Рады Андрэем Парубіем ды генэральным пракурорам Юрыем Луцэнкам. У часе гэтай сустрэчы яны змаглі наўпрост зьвярнуцца да кіраўнікоў Украіны.

Пасьля гэтай сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі перамясьціліся ў Міхайлаўскі сабор, дзе кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт правёў богаслужэньне ў памяць пра герояў Нябеснай сотні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG