Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці супраць «дэкрэту аб дармаедах» пратэставалі каля 100 чалавек


На акцыю супраць Дэкрэту № 3 у Берасьці прыйшлі ня больш за сто чалавек. Мерапрыемства працягвалася каля гадзіны.

Удзельнікі пратэсту выйшлі на плошчу Леніна каля будынку абласнога выканаўчага камітэту без плякатаў і сьцягоў.

Апазыцыя не рыхтавала правядзеньне акцыі. Падчас мітынгу грамадзяне, што сабраліся на галоўным пляцы, выказвалі сваё абурэньне, але гэта былі хутчэй стыхійныя выступы, якія не знаходзілі падтрымкі з боку іншых удзельнікаў. Аўтамабілісты ў знак салідарнасьці сыгналілі. Некалькі разоў удзельнікі мітынгу пляскалі ў далоні, крычалі «Ганьба!».

Прайсьці маршам па Берасьці ўдзельнікі мітынгу не наважыліся. Міліцыянты ў форме не прысутнічалі на акцыі. Пасьля таго як прагучалі выступы некаторых удзельнікаў, людзі разышліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG