17 лютага на 18 гадзіну заплянаваны «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах».
Арганізатары, у ліку якіх Мікола Статкевіч, прапануюць сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, правесьці народны сход, на якім будуць прынятыя патрабаваньні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выкананьня, а потым пайсьці па праспэкце Незалежнасьці да будынку Міністэрства падаткаў і збораў і там выказаць стаўленьне да «падатку на дармаедаў» і вырашыць, што рабіць далей. Акцыі пратэсту маюць прайсьці таксама ў іншых гарадах 19 лютага, у Менску яшчэ адзін мітынг заплянаваны на 15 сакавіка.
Беларусь — адзіная ў сьвеце краіна, дзе зь беспрацоўных бяруць падатак. Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 3 пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году. «Дармаедамі» на сваёй зямлі сталі паўмільёна чалавек. Свабода сабрала 20 гісторыяў пра «дармаедаў».
За тыдзень да апошняга дня сплаты збору — 20 лютага — грошы сплацілі менш за 10% «дармаедаў» — 46 тысяч чалавек з тых 470 тысяч, каму былі накіраваныя «лісты шчасьця». У час «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэкрэтам пра «дармаедаў» абурылася невялікая частка беларусаў: «літаральна некалькі тысяч, але вельмі актыўных». Але пад пастом у сацсетцы ok.ru, дзе прапаноўвалася «ставіць „кляс“, калі абураны дэкрэтам пра дармаедаў», ужо больш за 180 тысяч «лайкаў».
Партыя БНФ, рух «За свабоду» і «Гавары праўду» не ідуць на «марш дармаедаў» і лічаць, што ён будзе правальным.
У прыватнасьці, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што «ня вычарпаныя законныя мэханізмы»: «дармаедам» трэба пісаць звароты ў мясцовыя адміністрацыі з просьбай вызваліць ад падатку празь цяжкі фінансавы стан, а ў выпадку адмовы накіроўваць гэтыя звароты вышэй. Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч кажа, што рух прапануе «дармаедам» юрыдычную дапамогу. А БНФ заклікае канцэнтраваць увагу на акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.
Кіраўнік жа аргкамітэту грамадзкага абʼяднаньня «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч кажа, што «нельга заклікаць людзей, калі ў цябе няма канкрэтнага пляну».
Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Натальля Качанава да ўчорашняга дня ня чула пра «Марш дармаедаў».
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску зьбіраюцца першыя людзі #дармаеды https://t.co/hsW0IBJ16b
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Кастрычніцкую плошчу прыбірае каля 5 камунальшчыкаў Час ад часу паплошчы праязжаюць і машыны #дармаеды https://t.co/qN8iw6E0mv
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
RT @piliuhina: Зь першым аўтазакам, дзецюкі #дармаеды https://t.co/AZaKlATrY3
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Мужычына зь бел-чырвона-белым шалікам ходзіць па плошчы, і час ад часу задзіраецца з камунальшчыкамі #дармаеды https://t.co/zDZObpR7jY
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
ДАІ падыходзіць да машынаў, якія спыняюцца на Кастрычніцкай #дармаеды https://t.co/pdRnXC7d5v
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Кіроўца камунальнай машыны спыніўся, выйшаў павітацца зь людзьмі ў цывільным і паехаў далей #дармаеды https://t.co/gSAmQB3Tkv
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Мы пачалі жывую трансьляцыю за паўгадзіны да пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Пакуль там зьбіраюцца ўдзельнікі, мы даем слова людзям, названым «дармаедамі».
На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі палітыкі Мікола Статкевіч, Павал Севярынец і Зьміцер Дашкевіч.
На плошчу прыйшла таксама група людзей з закрытымі тварамі і сьцягамі анархістаў, разгортваюць плякаты «Вось вам, а не падатак» (на ім намаляваны кукіш) і «Хто галоўны дармаед? Прэзыдэнт»
#дармаеды: На плошчу прыйшла таксама група людзей з закрытымі тварамі і сьцягамі анархістаў, разгортваюць плякаты,… https://t.co/tZ21ScgKYt
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Акцыя цяпер выглядае так. Ананімны чалавек у масцы прамаўляе па-беларуску, заклікае праяўляць грамадзянскае непадпа… https://t.co/m0a77fFA3X
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Анархісты на плошчы скандуюць «Наша жаданьне — самакіраваньне» і «Зто галоўны дармаед? Прэзыдэнт!» #дармаеды https://t.co/wnieVUSxw3
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Слова ўзяў Мікола Статкевіч: «Мы не дазволім таптацца па сабе, не дазволім гэтых зьдзекаў». Прапануе пачакаць яшчэ… https://t.co/qUrYTdOszC
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Людзі падыходзяць на марш #дармаеды https://t.co/93dUEr4hgj
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
#дармаеды: Людзей ужо сабралася нямала https://t.co/tFWzESIwDk
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017