Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Халасты стрэл», — Аўтуховіч заклікаў не хадзіць на «Марш дармаедаў»


Мікалай Аўтуховіч і журналіст Алесь Дзянісаў
Мікалай Аўтуховіч і журналіст Алесь Дзянісаў

У Цэнтры гарадзкога жыцьця Горадні на першым пасяджэньні «Дыскусійнага клюбу» выступіў кіраўнік аргкамітэту стварэньня камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч, які заклікаў не выходзіць на абвешчаныя маршы супраць дэкрэту аб дармаедах.

Мікалай Аўтуховіч такім чынам выказаў сваё стаўленьне да абвешчаных акцыяў апазыцыйных палітыкаў:

«Вы ведаеце, што цяпер кінуліся ўсе абараняць „дармаедаў“. І палітыкі, і прадстаўнікі прафсаюзаў, і праваабарончыя арганізацыі. Цэлая вайна нават ідзе за гэтую ідэю — абараняць дармаедаў. Першымі ўступілі ў гэтую барацьбу прадстаўнікі прафсаюзу РЭП. Далей, каб падтрымаць і „не ўдарыць тварам у гразь“, агучыў марш Лябедзька — 15 сакавіка. А Мікалай Статкевіч, каб гэта зрабіць раней, прызначыў на 17 лютага. Дрэнна, калі палітыкі прыкрываюцца нейкімі праблемамі і пачынаюць вырашаць свае задачы. Я ў прынцыпе супраць таго, каб сёньня людзі выхадзілі на гэты марш. Я не чытаў, ня чуў, каб у людзей, якія заклікаюць, быў нейкі плян. Па-другое, гэтыя людзі не ўзялі на сябе адказнасьць за гэты мітынг. Мы сёньня маем цяжкую сытуацыю зь фінансамі. У праваабарончых арганізацыяў нават няма столькі грошай, каб дапамагаць тым людзям, якіх штрафуюць. І сёньня прыносіць у казну Лукашэнкі грошы — такімі выхадамі на плошчу?»

Я думаю, што людзі могуць сабрацца. Таму што гэта будуць новыя людзі, якія ніколі не прыходзілі на акцыі. Гэты кантынгент можа быць даволі вялікім. Але гэта будзе проста халасты стрэл. Я заўсёды кажу: гэтую ўладу можа перамагчы толькі народ, гэта, безумоўна, павінна быць плошча. Але да гэтай плошчы трэба рыхтавацца, і рыхтавацца сурʼёзна.

Нельга заклікаць людзей, калі ў цябе няма канкрэтнага пляну

Я хачу сказаць: нельга заклікаць людзей, калі ў цябе няма канкрэтнага пляну. Нельга гэтага рабіць, калі ты ня можаш гарантаваць, што можаш аплаціць штрафы. Гэтыя новыя людзі, якія зьявяцца на плошчы, яны будуць верыць, што змогуць нешта памяняць, але рэальна яны нічога не памяняюць. Таму што ў нашых палітыкаў, якія заклікаюць людзей на плошчу, няма ніякага пляну. Прыходзіць на плошчу трэба, але так, каб зь яе не сыходзіць. Тады гэта будзе перамога, але да гэтага трэба рыхтавацца.

Ну пройдуць людзі маршам, іх аштрафуюць, а далей што? Якія лёзунгі выстаўляюць палітыкі сёньня? За адмену закону аб дармаедах. Чытаў у інтэрнэце: мы прымусім уладу, каб нас баялася. А які сэнс? Можа, трэба проста выйсьці і сказаць: давайце памяняем гэтую ўладу? Ну адменяць закон аб дармаедах, але нічога не памяняецца".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG