Мужычына зь бел-чырвона-белым шалікам ходзіць па плошчы, і час ад часу задзіраецца з камунальшчыкамі #дармаеды https://t.co/zDZObpR7jY
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
RT @piliuhina: Зь першым аўтазакам, дзецюкі #дармаеды https://t.co/AZaKlATrY3
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
Кастрычніцкую плошчу прыбірае каля 5 камунальшчыкаў Час ад часу паплошчы праязжаюць і машыны #дармаеды https://t.co/qN8iw6E0mv
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску зьбіраюцца першыя людзі #дармаеды https://t.co/hsW0IBJ16b
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.2.2017
17 лютага на 18 гадзіну заплянаваны «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах».
Арганізатары, у ліку якіх Мікола Статкевіч, прапануюць сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, правесьці народны сход, на якім будуць прынятыя патрабаваньні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выкананьня, а потым пайсьці па праспэкце Незалежнасьці да будынку Міністэрства падаткаў і збораў і там выказаць стаўленьне да «падатку на дармаедаў» і вырашыць, што рабіць далей. Акцыі пратэсту маюць прайсьці таксама ў іншых гарадах 19 лютага, у Менску яшчэ адзін мітынг заплянаваны на 15 сакавіка.
Беларусь — адзіная ў сьвеце краіна, дзе зь беспрацоўных бяруць падатак. Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 3 пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году. «Дармаедамі» на сваёй зямлі сталі паўмільёна чалавек. Свабода сабрала 20 гісторыяў пра «дармаедаў».
За тыдзень да апошняга дня сплаты збору — 20 лютага — грошы сплацілі менш за 10% «дармаедаў» — 46 тысяч чалавек з тых 470 тысяч, каму былі накіраваныя «лісты шчасьця». У час «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэкрэтам пра «дармаедаў» абурылася невялікая частка беларусаў: «літаральна некалькі тысяч, але вельмі актыўных». Але пад пастом у сацсетцы ok.ru, дзе прапаноўвалася «ставіць „кляс“, калі абураны дэкрэтам пра дармаедаў», ужо больш за 180 тысяч «лайкаў».
Партыя БНФ, рух «За свабоду» і «Гавары праўду» не ідуць на «марш дармаедаў» і лічаць, што ён будзе правальным.
У прыватнасьці, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што «ня вычарпаныя законныя мэханізмы»: «дармаедам» трэба пісаць звароты ў мясцовыя адміністрацыі з просьбай вызваліць ад падатку празь цяжкі фінансавы стан, а ў выпадку адмовы накіроўваць гэтыя звароты вышэй. Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч кажа, што рух прапануе «дармаедам» юрыдычную дапамогу. А БНФ заклікае канцэнтраваць увагу на акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.
Кіраўнік жа аргкамітэту грамадзкага абʼяднаньня «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч кажа, што «нельга заклікаць людзей, калі ў цябе няма канкрэтнага пляну».
Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Натальля Качанава да ўчорашняга дня ня чула пра «Марш дармаедаў».