Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік армянскай арганізацыі адмовіўся ехаць у Беларусь на афіцыйнае запрашэньне, бо «быў у Карабаху»


Блогер Аляксандар Лапшын, якога выдалі зь Беларусі ў Азэрбайджан.
Блогер Аляксандар Лапшын, якога выдалі зь Беларусі ў Азэрбайджан.

Кіраўнік армянскага Добраахвотнага таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Артуш Тадэвасьян адмовіўся ад запрашэньня ў Беларусь на сьвяткаваньне 90-годзьдзя аналягічнай беларускай арганізацыі. У сваім адказе ён патлумачыў, што ня можа прыняць запрашэньня, бо «быў у Карабаху».

Днямі Беларусь выдала Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына, грамадзяніна Расеі, Украіны і Ізраіля. Яму пагражае да 8 гадоў турмы па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану: за неаднаразовыя публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы і незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджану.

Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы, а 7 лютага яго дэпартавалі ў Азэрбайджан. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку. Справа выклікала вялізны міжнародны розгалас і пратэсты з боку армянскіх палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG