Пакуль што раніцай 10 лютага станцыі аб’яўлялі на ангельскай мове толькі на Аўтазаводзкай лініі.
Апошні раз мэтро гаварыла па-ангельску падчас правядзеньня чэмпіянату сьвету ў хакеі ў 2014 годзе.
Вяртаньне ангельскай мовы ў абвесткі зьвязана з увядзеньнем 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў 80 краін сьвету, сярод якіх усе краіны Эўразьвязу, а таксама Бразылія, Інданэзія, ЗША, Японія ды іншыя дзяржавы. Рэжым пачынае дзейнічаць з 12 лютага.