Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Нармальны чалавек — праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што для Беларусі і сумежных краін ня будзе рызыкі ад увядзеньня нашай краінай бязьвізавага ўезду на тэрмін да пяці сутак для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», перадае БелТА.

«Дакумэнт распрацоўваўся паўтара года і быў дасканала вывераны ўсімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжаньня ўзьнікненьня якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзьнікаў і суседзяў», — заявіў ён.

Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў увядзеньне бязьвізавага рэжыму.

«Адмена візаў не азначае адмены памежнага кантролю. Як ён быў, так і ёсьць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, гэтак жа, як у Расеі — пашпарт прадʼявіў, кампутар адзначыў. Нармальны чалавек — праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не — кампутар адразу пакажа».

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не парушыла дамоўленасьцяў з суседнімі краінамі:

«Таму крык і лямант з боку некаторых сумежных дзяржаў — гэта проста спроба выказаць незадавальненьне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжаньня нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша сувэрэннае права. І мы не парушылі нічога ў пляне нашых дамоўленасьцяў зь іншымі дзяржавамі. Усё, пра што мы дамаўляліся, мы сьвята выконваем. Калі Расея пачала турбавацца, то я заўсёды кажу: дай Бог вам несьці на мяжы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх памежных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на граніцах, які мае Беларусь», — дадаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG