Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны рэфэрэндум пра перайменаваньне Паўднёвай Асэтыі


Рэфэрэндум аб перайменаваньні Паўднёвай Асэтыі (ПА) пройдзе 9 красавіка. Лідэр сэпаратысцкага кіраўніцтва Паўднёвай Асэтыіі Леанід Цібілаў падпісаў адпаведны ўказ 6 лютага.

«На працягу доўгага часу грамадзкасьцю настойліва ставіцца пытаньне аб вяртаньні гістарычнай назвы нашай дзяржавы — Аланія... Народ Паўднёвай Асэтыі сваім подзьвігам, сваёй гераічнай барацьбой за свабоду і незалежнасьць заслужыў, пацьвердзіў сваё права на бясцэнную спадчыну — старажытнае імя сваіх продкаў, якое ён падзяляе з народам братняй Рэспублікі Паўночная Асэтыя — Аланія ў складзе Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Цібілаў.

Адначасова, зыходзячы з таго, што назоў «Паўднёвая Асэтыя» вядома «практычна ва ўсім сьвеце», як сьцьвярджае Цібілаў, ён прапануе захаваць цяперашнюю назву — «Рэспубліка Паўднёвая Асэтыя» і дадаць да яе другую назву — «Дзяржава Аланія». «Гэта дазволіць пазьбегнуць залішніх выдаткаў і непатрэбных праблем, якія магчымыя, калі мы цалкам адмовімся ад назвы Паўднёвая Асэтыя. Аднак сказаць сваё слова, вынесьці сваё рашэньне мае права толькі народ», — заявіў лідэр паўднёваасэтынскіх сэпаратыстаў.

Тбілісі не прызнае законнасьць палітычнай актыўнасьці ў акупаваных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвэлашвілі заявіў, што «якая заўгодна спроба замяніць назву акупаванай тэрыторыі Грузіі бяз згоды цэнтральных уладаў зьяўляецца спробай замаху на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі і чарговым крокам да наступнай анэксіі акупаваных тэрыторый».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG