RT @belamova: Самый ожидаемый вопрос на #agl3 про #Belxit https://t.co/4HlvsXOtN0
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Прадстаўнікі грамадзкасьці, сьвятары, чыноўнікі.
Журналісты занялі свае месцы і чакаюць пачатку прэс-канфэрэнцыі.
@nasa_niva не парушайце традыцыю. Ніякіх #agl17 , толькі #agl3 )
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
За круглым сталом — месцы, адведзеныя для журналістаў.
Сабралася каля 300 чалавек
На сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам сабралася каля 300 чалавек, у тым ліку журналісты, дэпутаты, міністры, экспэрты, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, сьвятары розных канфэсій.
Сустрэча адбудзецца ў Рэспубліканскім выставачным цэнтры, што ля Палаца Незалежнасьці, будынак нядаўна быў рэстаўраваны і пераабсталяваны.
Пачатак заплянаваны на 10 гадзін.